Ян Караль Беркман (польск. Jan Karol Baerkman, Bärkmann, 1783, Вільня - 1856, Санкт-Пецярбург) - доктар медыцыны і прафесар Віленскага універсітэта.Polski Słownik Biograficzny, Kraków, 1935. Т. 1, s. 214-215.Szarejko Piotr. Słownik lekarzy polskich XIX wieku. Warszawa: Towarzystwo Lekarskie Warszawskie, 1991. S. 16.
Быў сынам Юзафа, віленскага гадзіншчыка, і Ганны з Гіньчаў.
Вучыўся на лекара ў Віленскім універсітэце, падчас вучобы пасябраваў з Яахімам Лялевелем. У 1808 атрымаў ступень кандыдата медыцыны, Доктарскую дысертацыю па медыцыне абараніў у 1814 годзе ў Берліне. Па вяртанні ў Вільню пацвердзіў сваю дысертацыю (1817), займаўся прыватнай практыкай, у 1815 годзе выдаў працу "Пра вакцыну" (O wakcynie). У 1825 годзе, калі куратарам Віленскай навучальнай акругі быў Мікалай Навасільцаў, паводле пратэкцыі княгіні Зубавай, у якой Беркман быў прыватным лекарам, атрымаў пазіцыю прафесара ў Віленскім універсітэце, дзе выкладаў судовую і паліцэйскую медыцыну, а таксама гігіену. Пасля закрыцця ўніверсітэта перайшоў выкладаць у новаствораную Медыка-хірургічную акадэмію і там працаваў да яе закрыцця ў 1842 годзе. Быў чальцом савета Акадэміі і кіраўніком навуковай працы студэнтаў.
Урэшце пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе і памёр у 1856 годзе.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Віленскі ўніверсітэт Катэгорыя:Віленская медыка-хірургічная акадэмія