Не́сцер () — мужчынскае імя грэчаскага паходжання.
Вядома на Беларусі з XVI стагоддзя як Нестор (1566), Нестер (1528). Вытворныя імёны: Несцяро́к, Несцяру́к, Несцярчу́к, Не́сцерка.
Ад імя ўтвораны прозвішчы Не́сцер, Не́сцераў, Несцяро́віч, Несцярэ́віч, Несцярэ́нка, Нісцярэ́нка, Несцяро́нак, Несцяро́к, Несцярко́ў, Несцяру́к, Несцярчу́к.
Імяніны: 28 лютага, 1 сакавіка, 28 жніўня, 28 верасня, 27 кастрычніка, 28 кастрычніка.
Крыніцы
Літаратура