Пелаге́я Азарэ́віч (па сцэне Жывакіна; ?, Шклоў — ?) — артыстка балета, прадстаўніца тэатральнай дынастыі Азарэвічаў.
Біяграфія Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Была прымадоннай балета Шклоўскага тэатра Зорыча (да 1799 года — прыгонная «дансёрка»), выконвала асноўныя партыі.
Адпушчаная на волю, з 1800 года выступала на пецярбургскай, потым да 1812 года — на маскоўскай сцэне.
Вядомая пад прозвішчам мужа, мастака-дэкаратара Ігната Жывакіна. Маці вядомага рускага драматычнага акцёра В. І. Жывакіні.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Шклова Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры прыгонных тэатраў Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі