Чэгемскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Чэгем. Сёлы: Эльцюбю.

Геаграфія Чэгемскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы рэспублікі, выцягнуўшыся па берагах ракі Чэгем з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Тэрыторыя раёна размешчана на вышыні ад 500 да 4617 м над узроўнем мора, у перадгорным і горным раёнах рэспублікі. Плошча тэрыторыі раёна — 1503,32 км².

Раён мяжуе з Эльбрускім раёнам на захадзе, Баксанскім раёнам на поўначы, з Урванскім і Чэрэкскім раёнамі на ўсходзе. З захаду, поўначы і часткова з усходу раён паўколам акружае Нальчыкскую гарадскую акругу. На поўдні праходзіць дзяржаўная мяжа з Грузіяй.

Найбольш буйнымі рэкамі ў раёне з’яўляюцца — Чэгем і Шалушка, у басейне якіх размешчаны ўсе астатнія рэкі. На адным з прытокаў ракі Чэгем, размешчаны Чэгемскія вадаспады.

Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Кабардзіна-Балкарыі