Ян Станіслаў Жылінскі (24 чэрвеня 1806 - пасля 1 студзеня 1859) - удзельнік паўстання 1830-31 гадоўЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 384.Гарбачова Вольга. Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі. – Мінск, 2006. – С. 141..
Памешчык з Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, служыў засядацелем гродзенскай палаты цывільнага суда, адстаўны капітан. З’яўляўся членам тайнага гродзенскага паўстанцкага камітэта. У красавіку 1831 узначальваў ваенныя сілы Белавежскай пушчы, сфарміраваў асобны атрад.
Па рашэнню ГГСК ад 19.11.1831 аднесены да злачынцаў 1-га разраду. Маёнтак Навасёлкі канфіскаваны
У 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Шатору, у 1834 жыў у Маране. 14.5.1845 ажаніўся з францужанкай, меў сына. 1.1.1859 назначаны памочнікам інспектара 1 кл. у г. Суржэр.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Белавежская пушча