Бабро́вічы () — шляхецкі род герба «Грыф». Род таксама ўжываў прыдомак Нерановічы. Паводле родавага падання, Бабровічы паходзілі з Расіі і перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае каля 1500 года.

У XVI—XVIII стагоддзях валодалі маёнткамі пераважна ў Менскім, а таксама ў Троцкім і Браслаўскім паветах. У XIX стагоддзі прадстаўнікі роду жылі ў Мінскім, Вілейскім, Барысаўскім, Магілёўскім, Слуцкім, Навагрудскім, Кобрынскім і іншых паветах.

Гісторыя Род вядомы з пачатку XVI стагоддзя. Першыя вядомыя прадстаўнікі — Сапрон і Лявонці. У XVII стагоддзі род значна разросся і падзяліўся на некалькі галін.

У 1632 годзе прадстаўнікі чацвёртага пакалення (Лехім, Глеб, Міхаіл, Тарас) атрымалі пасведчанні аб старажытным шляхецкім паходжанні і валоданні маёнткам Вепраты ў Менскім ваяводстве. Гэтыя дакументы былі прызнаны Галоўным Трыбуналам ВКЛ у 1633 годзе. У 1687 годзе яшчэ адна група прадстаўнікоў роду атрымала ад абывацеляў Менскага ваяводства пасведчанне аб шляхецкім паходжанні.

Цягам стагоддзяў Бабровічы займалі розныя пасады, пераважна звязаныя з земскай службай (каморнікі), а таксама служылі ў войску. У прыватнасці, Якуб Бабровіч (нар. каля 1760) быў паручнікам віленскім і ў 1793 годзе прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі.

Род быў прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 31 снежня 1802 года і ўнесены ў 1-ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Зацвярджэнне ўказамі Сената адбылося 17 лістапада 1858 года (указ № 8072) і 15 чэрвеня 1859 года (указ № 5614).

Уладанні Паводле архіўных звестак, паходжанне прозвішча роду звязваюць з маёнткам Бабры ў Менскім ваяводстве, якім валодалі першыя пакаленні Бабровічаў. Адным з найбольш старажытных дакументальна пацверджаных уладанняў быў маёнтак Вяпраты (Вепраты) у тым жа ваяводстве: права на яго было замацавана прывілеем 1632 года, а ў пачатку XVIII стагоддзя прадстаўнікі роду вялі за гэты маёнтак судовыя спрэчкі.

У XVII—XVIII стагоддзях Бабровічы актыўна набывалі і адчужалі землі ў Менскім ваяводстве. Стафан Бабровіч набыў маёнтак Хелміч, які пазней, у 1670 годзе, быў прададзены Крыштафам і Янам Бабровічамі Яну Пажарыцкаму. У 1686 годзе Васіль Бабровіч набыў частку маёнтка Дамашэвічы. Таксама ва ўласнасці розных галін роду знаходзіліся фальваркі Бахматаўшчына (Бахматаўка), Папоўка (атрыманы Адамам Бабровічам у 1753 годзе) і маёнтак Гліняны, набыты Якубам Бабровічам у 1716 годзе і перададзены ў спадчыну сынам. У 1759 годзе Ян Бабровіч набыў маёнтак Омнін, які ў 1793 годзе быў прададзены яго сынам Касперам.

Зямельныя ўладанні роду існавалі і ў іншых паветах ВКЛ. У сярэдзіне XVII стагоддзя Бабровічы трымалі ў заставе маёнтак Ахоцічы ў Рэчыцкім павеце. У Браслаўскім павеце Аляксандр Бабровіч (узг. 1769) валодаў маёнткам Букішкі, а Ігнаці Бабровіч меў ва ўласнасці фальварак Залессе, які прадаў у 1792 годзе. Іншы маёнтак з назвай Залессе быў набыты Васілём Бабровічам яшчэ ў 1742 годзе.

У XIX стагоддзі, ужо ў часы Расійскай імперыі, прадстаўнікі роду жылі пераважна на чыншавых або арэндных землях, а таксама ва ўласных невялікіх фальварках і засценках. Сярод месцаў іх пражывання згадваюцца ваколіца Каўрыжын (Магілёўскі павет), фальваркі Савейкі (Слуцкі павет) і Голашава (Аршанскі павет).

Вядомыя прадстаўнікі Францішак Бабровіч — каморнік Менскага ваяводства. Якуб Бабровіч — паручнік віленскі (узг. 1791), прысягнуў Расіі ў 1793 годзе. Сымон Бабровіч (хрышчоны 1777) — каморнік гродзенскі. Мацей Бабровіч — каморнік троцкі. Марк Бабровіч — каморнік мінскі (узг. 1832). Андрэй Бабровіч — каморнік жмудскі. Нарцыс Бабровіч (1839—1874) — чыноўнік у Магілёве, губернскі сакратар.

Радавод

1. Сапрон, жонка — Акуліч 3/1. Грыгоры 6/3. Фёдар 12/6. Іван 31/12. Ян 13/6. Васіль 14/6. Глеб 15/6. Сімяон 16/6. Гаўрыла 17/6. Міхаіл 22/17. Васіль 35/22. Гальяш 36/22. Міхаіл 52/36. Францішак 53/36. Адам, валодаў фальваркам Папоўка 65/53. Францішак, каморнік мінскі, беспатомны 66/53. Ян 79/66. Якуб (нар. 1780), жыў у засценку Сурынтава; жонка — Юзэфа Ляўковіч 111/79. Гіяцынт (хр. 1823) 80/66. Вінцэнт 81/66. Францішак (хр. 1757) 82/66. Бенядзікт 83/66. Людвік 112/83. Вінцэнт 113/83. Каспер 54/36. Ян 67/54. Казімір 55/36. Станіслаў (узг. 1687) 23/17. Ян, валодаў фальваркам Бахматаўшчына 37/23. Гальяш, валодаў фальваркам Бахматаўшчына 56/37. Якуб 57/37. Антоні 38/23. Васіль, набыў маёнтак Дамашэвічы (1686) 68/58. Мікалай, беспатомны 69/58. Матэвуш, беспатомны 24/17. Адам 39/24. Крыштоф 40/24. Ян 25/17. Крыштоф, валодаў маёнткам Хелміч 41/25. Ян, валодаў фальваркам Бахматаўка; жонка — Алена 59/41. Лукаш 60/41. Якуб, набыў маёнтак Гліняны (1716) 70/60. Мацей 84/70. Фларыян, жонка — Агата Зяленская 114/84. Адам (хр. 1797); жонка — Марыяна Глінская 141/114. Францішак (нар. 1818) 142/114. Ян (нар. 1825) 71/60. Антоні, жонка — Марыяна Міклашэўская 85/71. Францішак 115/85. Ян 86/71. Тамаш (хр. 1750), жонка — Ефрасіння Ячыноўская 116/86. Сымон (хр. 1777), каморнік гродзенскі; жонкі — 1) Аляксандра Клімашэўская, 2) Кацярына Парэмбская 143/116. Тэафіл-Каэтан (хр. 1806) 144/116. Раймунд (хр. 1811); жонкі — 1) Тэафіля, 2) Міхаліна Зубялевіч 172/144. Антон-Данііл 173/144. Іван-Андрэй (хр. 1854); жонка — Ванда-Агата Навіцкая 215/173. Раймунд (нар. 1894) 216/173. Рышард (нар. 1902) 174/144. Раймунд (нар. 1883) 145/116. Ян (хр. 1813); жонка — Элеанора Зябкоўская 175/145. Міхаіл (нар. 1852) 176/145. Іван (нар. 1859) 177/145. Кандрат-Дэльфін (нар. 1840) 217/177. Аляксандр (нар. 1867); жонка — Марыя Антонаўна 240/217. Пётр (нар. 1887) 241/217. Уладзімір (нар. 1890) 178/145. Якаў 146/116. Іяхім 147/116. Юліян 148/116. Казімір 149/116. Адольф-Браніслаў (хр. 1823); жонка — Алена Кароза 179/149. Казімір (нар. 1866) 180/149. Браніслаў (нар. 1878) 181/149. Вацлаў-Казімір (нар. 1859) 182/149. Карл-Іван (нар. 1872) 150/116. Антоні-Станіслаў (хр. 1827) 151/116. Браніслаў-Фелікс (хр. 1830); жонка — Міхаліна Акінчыц 183/151. Баляслаў-Лаўрэнці 184/151. Антон (нар. 1873) 185/151. Сямён (нар. 1881) 87/71. Марцэлі 117/87. Язафат; жонка — Антаніна Шыманская 152/117. Канстанцін (хр. 1813) 72/60. Ян, набыў маёнтак Омнін (1759) 88/72. Каспер, прадаў маёнтак Омнін (1793); жонка — Рахель Хадыка 118/88. Якаў (нар. 1814) 119/88. Іосіф-Казімір (хр. 1817) 89/72. Антоні-Вінцэнт 90/72. Тадэвуш, беспатомны 91/72. Клеменс, жыў у мястэчку Гарадок; жонка — Анэля 120/91. Францішак-Гальяш (нар. 1816) 73/60. Станіслаў 92/73. Тадэвуш 93/73. Антоні 94/73. Караль 4/1. Мацей, жонка — Жукалаўна 7/4. Глеб 8/4. Іван 26/18. Лаўрэнці 42/26. Мікалай 27/18. Васіль, беспатомны 28/18. Данііл 43/28. Ян, беспатомны 44/28. Адам 61/44. Фёдар 45/28. Крыштоф 62/45. Ян 74/62. Самуэль 95/74. Ігнаці 96/74. Марцін 97/74. Тадэвуш 98/74. Фларыян 99/74. Феліцыян 100/74. Сымон 75/62. Аляксандр, валодаў маёнткам Букішкі 101/75. Андрэй; жонка — Соф’я Маліцкая 121/101. Міхаіл (нар. каля 1783); жонка — Петранэля Карчэўская 153/121. Лука (хр. 1820) 122/101. Антоні (нар. каля 1752); жонка — Кацярына Петрашкевіч 154/122. Іван (хр. 1801); жонка — Настасся Яноўская 155/122. Францішак (хр. 1810) 156/122. Юрый (хр. 1819) 123/101. Ваўжынец; жонка — Кацярына Вечар 157/123. Францішак (хр. 1803); жонка — Францішка Шунейка 187/157. Іван-Юліян (нар. 1829) 158/123. Мікалай (нар. каля 1793) 124/101. Марцін (нар. каля 1750) 159/124. Феліцыян (нар. каля 1791) 160/124. Антоні 161/124. Казімір (нар. каля 1789); жонка — Тэкля Высоцкая 188/161. Матэвуш (хр. 1820) 189/161. Гіляры (хр. 1826) 190/161. Іван (хр. 1829) 191/161. Каэтан (хр. 1832) 125/101. Бенядзікт 162/125. Ігнаці (нар. каля 1786) 163/125. Антоні 164/125. Юзаф (нар. каля 1782); жонка — Петранэля Шаўкоўская 192/164. Іван (хр. 1806); жонка — Марыяна Васілеўская 193/164. Андрэй (хр. 1826) 194/164. Антон (хр. 1822) 102/75. Іван (нар. каля 1720); жонка — Соф’я 126/102. Іван (нар. каля 1763); жонка — Пракседа Вяржбіцкая 165/126. Андрэй (хр. 1803); жонкі — 1) Марцэля Кузьміцкая, 2) Марцыяна Валасевіч 195/165. Вікенцій (нар. 1837); жонка — Ганна Грыневіч 218/195. Фама (нар. 1876) 219/195. Адам (нар. 1882) 220/195. Францішак (нар. 1888) 196/165. Каэтан (нар. 1832); жонка — Агнешка Грыневіч 221/196. Міхаіл-Клеафас (нар. 1860) 222/196. Ян (нар. 1864) 197/165. Фелікс (нар. 1838); жонка — Вольга Герасімовіч 166/126. Каспер (хр. 1796); жонка — Марыяна Навачэслава 198/166. Віктар (нар. 1829) 199/166. Іосіф (нар. 1826); жонка — Ганна Бурская 223/199. Фама (нар. 1855); жонка — Юлія 242/223. Андрэй (нар. 1894) 224/199. Міхаіл (нар. 1853); жонка — Элеанора Варакомская 243/224. Аляксандр (нар. 1878) 244/224. Станіслаў (нар. 1894) 245/224. Вінцэнт (нар. 1897) 225/199. Баніфацы (нар. 1863) 127/102. Міхаіл (нар. каля 1760); жонка — Рэгіна Сенажэнская 167/127. Юрый (хр. 1807); жонка — Паўліна Губарэвіч 200/167. Валяр’ян (нар. каля 1829); жонкі — 1) Юзэфа Акаловіч, 2) Францішка Выгоўская 226/200. Антон (нар. 1857); жонка — Ганна 246/226. Антон (нар. 1878) 227/200. Франц 201/167. Мікалай (нар. 1832) 202/167. Міхаіл (нар. 1840) 168/127. Іван; жонка — Канстанцыя Пятроўская 203/168. Ігнаці (нар. 1812); жонка — Кацярына Пятровіч 228/203. Антон (нар. 1841) 229/203. Павел (нар. 1843) 230/203. Міхаіл (нар. 1841) 231/203. Іосіф (нар. 1861) 204/168. Іпаліт (нар. 1835); жонка — Францішка Гінтаўт 232/204. Іосіф (нар. 1861) 233/204. Міхаіл (нар. 1864) 169/127. Ілля (хр. 1797); жонкі — 1) Ганна Галькевіч, 2) Марыяна Валынцэвіч 205/169. Аляксандр (нар. 1846) 206/169. Фелікс (нар. 1855) 207/169. Антон (нар. 1827) 208/169. Ігнаці (нар. 1860) 209/169. Іосіф (нар. 1824); жонка — Міхаліна Акаловіч 234/209. Іван (нар. 1852) 210/169. Іван 170/127. Фёдар (хр. 1804); жонка — Кацярына Леановіч 211/170. Павел (нар. 1827) 212/170. Афанасі-Якаў (нар. 1829); жонка — Кацярына Пажарыцкая 235/212. Павел 236/212. Міхаіл 237/212. Антон 213/170. Фама (нар. 1835) 214/170. Нарцыс (нар. 1839), губернскі сакратар; жонка — Марцыяна Кастрыца 238/214. Аляксандр (нар. 1863) 239/214. Антон (нар. 1872) 76/62. Фёдар 103/76. Адам 128/103. Адам 171/128. Базыль 63/45. Васіль, набыў маёнтак Залессе (1742) 77/63. Адам-Пётр 104/77. Якуб, паручнік віленскі; жонка — Аляксандра 129/104. Павел, мінскі ўчастковы прыстаў, тытулярны радца 105/77. Ігнаці, валодаў фальваркам Залессе 130/105. Антоні-Міхаіл (хр. 1795) 29/18. Адам, беспатомны 30/18. Ян 46/30. Фёдар, беспатомны 9/4. Сымон 5/1. Барыс, жонка — Ляшкевічоўна 10/5. Лехім 18/10. Іван 11/5. Мікалай 19/11. Каспар, беспатомны 20/11. Тарас, беспатомны 21/11. Станіслаў 31/21. Матыс 47/31. Юрый, беспатомны 48/31. Самуіл, беспатомны 49/31. Мікалай, беспатомны 32/21. Тарас 33/21. Андрэй 50/33. Марцін 51/33. Сімяон 64/51. Ян 78/64. Язафат 106/78. Юрый 131/106. Міхаіл 107/78. Якуб 132/107. Мацей, каморнік трокскі 133/107. Марк, каморнік мінскі 134/107. Юрый, паручнік польскіх войскаў 135/107. Ян, служыў у артылерыі 136/107. Войцах 137/107. Барталамей 108/78. Міхаіл 138/108. Андрэй, каморнік жмудскі 139/108. Юзаф 109/78. Станіслаў 140/109. Вінцэнт 110/78. Ян 34/21. Ян 2. Лявонці, беспатомны

Крыніцы

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя