Апалонія Серакоўская (дзявочае прозвішча: Далеўская, ; ) — удзельніца паўстання 1863 году, жонка Зыгмунта Серакоўскога.
Біяграфія Раннія гады
Была адной з дзесяці дзяцей Дамініка Далеўскага і яго жонкі Дамінікі з Наркевічаў. Паводле метрычных кніг Апалонія Фердынанда Дамініка нарадзілася 19 студзеня 1838 г. у Кункулцы, Салечніцкай парафіі, ахрышчана была 6 красавіка таго ж года ў Салечніках. Хрышчонымі бацькамі былі Самуэль Лацкі, капітан расійскай арміі, і Апалонія Ратоўт, начальніца сясцёр міласэрнасці ў ВільніУспаміны, Да 155-годдзя паўстання 1863, Апалонія з Далеўскіх Серакоўская / Наша Слова, № 3 (1362), 17 студзеня 2018.
У 1848 годзе памёр бацька Дамінік Далеўскі. Удава Дамініка Далеўская разам з дзецьмі пераехала ў Вільню. Маці ўдзяляла шмат увагі адукацыі дачок. Пра чатырох з шасці сясцёр вядома, што яны скончылі пансіён. Пазней Апалонія наведвала курсы, арганізаваныя Шляхецкім Інстытутам, на якіх выкладаліся матэматыка, прыродазнаўства, гісторыя, літаратура, эстэтыка і педагогіка. Музыку выкладаў Станіслаў Манюшка. Гэтыя курсы былі сакрэтнымі, арганізаванымі мясцовай інтэлігенцыяй у знак пратэсту супраць палітыкі цара.
Шлюб з Зыгмунтам Серакоўскім і паўстанне Улетку 1861 году Апалонія Далеўская пазнаёмілася з капітанам расійскай арміі Зыгмунтам Серакоўскім. Пара ажанілася ў Кейданах 30 ліпеня 1862. Шлюб таксама быў зарэгістраваны ў Вільні ў касцёле св. Яна. У вяселлі прынялі ўдзел будучыя кіраўнікі паўстання: Канстанцін Каліноўскі, Якуб Гейштар, Антанас Мацкявічус. Пазней святкаванне шлюба назвалі «апошняй мазуркай на Літве»Герасімчык Васіль. Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда. Гродна: ЮрСаПрынт, 2018. С. 108—109..
Пасля вяселля пара прабыла ў Кейданах тыдзень. Пасля гэтага Апалонія Далеўская-Серакоўская суправаджала мужа ў камандзіроўцы ў Заходняй Эўропе. Пара наведала Берлін, Лейпцыг, Познань, Вену, Парыж. Калі Апалёнія захварэла, яна вярнулася ў Вільню і засталася з маці, а муж паехаў у Алжыр.
У пачатку 1863 года Апалонія і Зігмунт Серакоўскі адправіліся ў Санкт-Пецярбург, а да канца вясны вярнуліся ў Вільню. 3 красавіка 1863 года абодва адправіліся ў Коўна, адкуль Апалонія пераехала ў Кейданы. Зыгмунт Серакоўскі далучыўся да паўстанцаў.
Удзел Серакоўскага ў паўстанні трываў ня поўны месяц. Кампанія, распачатая арганізацыяй найбольшага паўстанчага згрупавання і першымі ваеннымі поспехамі, закончылася для параненага ў найбольшай бітве ў паўстанні пад Біржамі зняволеннем (11 мая) і выракам смерці. У паўстанні бралі ўдзел усе Далеўскія. Францішак належаў да кіраўніцтва лагера белых, Цітус і Канстанцін аказаліся на баку чырвоных. Сястра Юлія з мужам Міхалам Беркманам дзейнічалі на Ковеншчыне, а Ксаверыя была сакратаркай Францішка ў літоўскім паўстанчым урадзе. Сама Апалонія была кур’еркай паўстанцаў.
Сібірская ссылка Пасля арышту Зыгмунта Серакоўскага была арыштаваная і яго цяжарная жонка Апалонія. Яна прабыла пад арыштам тры месяцы. Арыштаванага мужа яна бачыла толькі адзін раз. Пасля гэтага яна захварэла. 17 верасня 1863 года за спробу заступіцца за мужа Апалонія Серакоўская была саслана ў Наўгародскую губерню.
У перапісцы Віленскага і Наўгародскага губернатараў значылася: Вядомы маршалак мяцежніцкіх шаек Зыгмунт Серакоўскі меў блізкае знаёмства з домам Далеўскіх і ажаніўся на Апалоніі Далеўскай. Удава гэтага злачынцы, застаючыся пасля пакарання смерцю мужа на жыхарстве ў Вільні, узбуджае ў людзях, якія супраць урада, відавочнае спачуванне да свайго становішча.
Віленская следчая камісія па палітычных справах, праводзячы следства аб злачынствах Францішкага Далеўскага і яго сястры Тэклы, звярнула ўвагу на даказаны справай шкодны палітычны кірунак усяго сямейства Далеўскіх, у заключэнні сваім прызнае неабходным выслаць усё гэтае сямейства ў адну з унутраных губерняў Расіі на жыхарства. Хворая Апалонія пакінула Вільню цягніком 24 верасня 1863 года ў суправаджэнні жандара і акушэркі Юзэфы Борычэўскай. Жахлівае абыходжанне Міхаіла Мураўёва з цяжарнай А. Серакаўскай шырока асвятлялася ў замежнай прэсе, у тым ліку ў часопісе «The Times».
21 кастрычніка 1863 года Апалонія Серакоўская нарадзіла дачку Зігманту, якая памерла ў дзяцінстве ў 1866 годзе пасля таго, як Апалонія пераехала з Ноўгарада жыць у Самару.
Апошнія гады жыцця Пасля абвяшчэння царом амністыі Апалонія Серакоўская ў пачатку 1868 года прыбыла ў Польскае Каралеўства і пасялілася ў Варшаве. Тут разам са сваёй сястрой Ксаверыяй яна выкладала і кіравала тайнай жаночай школай для дачок літоўскіх выгнаннікаў у Сібір.
Памерла ў Варшаве 2 студзеня 1919 года. Пахавана ў сямейнай магіле на Павонзкіх могілках.
Творчасць Пакінула ўспаміны пра свае жыццё, знаёмства з мужам. Праз гісторыю сваёй сям’і паказвае лёс розных людзей, малюе партрэт грамадства, якое ўдзельнічае ў паўстанні супраць царызму. Успаміны зьмяшчаюць шмат інфармацыі пра палітыку і паўсядзённае жыцьцё 1840-60-х гадоў у Літве. Рукапіс трапіў у Львоў да Ганны Якубоўскай, жонкі Сатурніна Якубоўскага, сябра Зыгмунта Серакоўскага, а пазней трапіў у рукі Бенедыкта Дыбоўскага, сябра Далеўскіх. Ён прывёз рукапіс у Вільню і перадаў на захоўванне Віленскаму таварыству сяброў навукі.
Копія рукапісу знаходзіцца на захоўванні ў Музеі літаратуры імя Адама Міцкевіча (Варшава).
Па-беларуску ўспаміны часткова публікаваліся ў перакладзе Станіслава Судніка ў газэце "Наша Слова". Упершыню цалкам успаміны былі выдадзены па-польску ў 2010 годзеApolonia Sierakowska z Dalewskich, Wspomnienia, Wyd. Neriton, Warszawa 2010., пераклад на літоўскую мову - у 2017 годзе.Apolonija Dalevskytė – Sierakauskienė. Atsiminimai. Iš lenkų kalbos vertė Tamara Bairašauskaitė. Vilnius: Lietuvos nacionalinis muziejus, 2019.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Далеўскія