Амуні́цыя (ад , які паходзіць ад — «прымацаванне», «рыштунак») — устарэлая назва прадметаў (рамяні, сумкі, чахлы і іншае), якія аблягчаюць вайскоўцам нашэнне зброі, боепрыпасаў, асабістых рэчаў і харчавання.

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь амуніцыя называецца ваенным рыштункам.

Асобна вылучаецца конская амуніцыя — сукупнасць рэчаў, прызначаных для запрагання, сядлоўкі і наўючання жывёлы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вайсковы рыштунак Катэгорыя:Ваенная справа