Станіслаў Радзішэўскі (польск. Stanisław Radziszewski, каля 1788, Нясвіж - 23 ліпеня 1844, Майнц) - удзельнік паўстання 1830-31 гадоўГарбачова Вольга. Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі. – Мінск, 2006. – С. 288-289.Polski Słownik Biograficzny, t. ХХХ, s. 130-131..
Біяграфія Памешчык з Вілейскага павета Мінскай губерні і Ашмянскага павета Віленскай губерні.
Сын Міхала, барскага канфедэрата, і Людвікі Бжастоўскай, уладальнік маёнткаў Ілья, Лебедзева, Буйвідзы і засценка Паляны. з 1830 вілейскі маршалак.
Служыў у Сямёнаўскім гвардзейскім палку, з якога пайшоў у адстаўку ў чыне капітана.
Пасля пачатку пахода Напалеона на Расію стаў шэфам палка віленскага дэпартамента, адбыў кампаніі ў Расіі (1812) і Германіі (1813). Падчас бітвы пад Лейпцыгам быў паранены і патрапіў у расійскі палон. Адстаўны палкоўнік французскіх войскаў.
У паўстанні з красавіка 1831 года, узначальваў вілейскае апалчэнне. На Вілейку быў накіраваны Тэпцярскі полк казакаў, які па дарозе разрабаваў маёнтак у Іллі. Паўстанцкі камітэт пры звестках пра набліжэнне непрыяцеля пакінуў горад, і Радзішэўскі стаў адзіны кіраўніком паўстання на Вілейшчыне. Пасля кароткай начной сутычкі накіраваўся са сваім атрадам да Мядзела. У мясцовых лясах яго атрад вырас 3000 пехоты і 300 вершнікаў. 4 мая зрабіў спробу адбіць Вілейку, якая скончылася няўдачай. Адступіў да Глыбокага. Там 15 мая быў атакаваны варожымі войскамі, адступіў да Лужкоў, дзе злучыўся з паўстанцкімі аддзеламі Вінцэнта Барткевіча (Свянцянскі павет) і Валенція Брахоцкага (Дзісенскі павет). Аб'яднаны атрад праз Беразвеччу, Мосар, Казьяны выступіў у бок Вількамірскага павета. Браў удзел у пераможнай бітве 21 мая пад Качаргішкамі над расійскім атрадам палкоўніка Цінькова. Пад Віжунамі Вількамірскага павета адбылася чарговая перагрупіроўка, атрад падзяліўся на дзве часткі, адну з іх узначаліў Станіслаў Радзішэўскі, і аб'яднаўся з паўстанцамі Вількамірскага павета пад кіраўніцтвам Міхала Лісецкага. Разам з імі дайшоў да вызваленага Вількаміра.
Тут ён атрымаў паведамленне пра прыбыццё з Польшчы корпуса Дэзыдэрыя Хлапоўскага, злучэнне паўстанцаў з рэгулярным польскім войскам адбылося 13 чэрвеня ў Чабішках. Аддзелы Радзішэўскага і Лісецкага былі ператвораны 26-ы полк лінейнай пяхоты, які ўзначаліў Радзішэўскі.
Пасля бітвы пад Вільняй 19 чэрвеня далучыўся да корпуса Генрыка Дэмбінскага, браў удзел у бітве за Панявеж, у стрымліванні пераправы расійскага войска праз раку Нявежу, у бітве пад Шаўлямі (8 ліпеня). Паводле рашэння на нарадзе пад Куршанамі яго атрад застаўся ў корпусе Дэмбінскага і разам вырушыў да Варшавы, па дарозе адбыліся бітвы пад Малятамі (16 ліпеня) і Іўем (22 ліпеня). 3 жніўня прыбыў да Варшавы з палком, які налічваў 25 афіцэраў і 297 падафіцэраў і жаўнераў.
На паўстанцкім сейме ў Варшаве 10.8.1831 быў абраны маршалкам на Мінскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм.
30.8.1831 атрымаў залаты крыж.
Браў удзел у бітвах за Варшаву (6-7 верасня) ў складзе групы пад камандаваннем генерала Анджэя Руцці.
5.10.1831 адышоў з корпусам генерала Мацея Рыбінскага ў Прусію, інтэрніраваны. 25.4.1833 прыбыў у Францыі, знаходзіўся ў Парыжы (жонка Клара з Абрамовічаў з трыма малымі дачкамі засталася ў в. Беніцы Ашмянскага павета). 20.4.1837 адзін з заснавальнікаў Польскага клуба, са студзеня 1838 яго бібліятэкар. У 1838 член Гісторыка-літаратурнага таварыства.
Парашэнню мінскай следчай камісіі з 21.12.1831 прызнаны злачынцам першага разраду, маёнткі былі канфіскаваны.
Памёр 23 ліпеня 1844 у Майнцы ў Казіміра Швыкоўскага, сваяка жонкі, былога падначаленага афіцэра ў 1831 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжы Катэгорыя:Памерлі ў Майнцы