Дрэ́вавыя гру́пы — згуртаванні дрэвавых раслін у прыродзе або тып дрэвавых пасадак у азеляненні населеных месцаў.

Дрэвавыя групы ўпрыгожваюць многія паркі Беларусі.

Характарыстыка Па колькасным складзе дрэў вылучаюць групы малыя (3—5 раслін), сярэднія (7—15) і вялікія (больш за 15). Памеры дрэвавай групы ў дыяметры звычайна не перавышаюць іх максімальнай вышыні. Па размяшчэнні раслін групы бываюць рэгулярныя (правільнай геаметрычнай формы) і ландшафтныя (адвольнай формы). Па складзе дрэў — чыстыя (лісцевыя, хвойныя і інш.) і мяшаныя (лісцева-хвойныя, з розных лісцевых парод і інш.). Паводле фактуры вылучаюць ажурныя і шчыльныя групы.

Пры стварэнні дрэвавых груп высокія расліны размяшчаюцца за нізкімі, больш цёмныя за светлымі, менш квітнеючыя за пышна квітучымі раслінамі пярэдняга плана. Ніжнюю частку груп часта дэкарыруюць кустамі. Адлегласць паміж дрэвамі ў групавых пасадках залежыць ад велічыні групы, пароднага складу, хуткасці росту раслін і іх святлолюбівасці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Садова-паркавае мастацтва Катэгорыя:Азеляненне