Дзяржаўная камісія па электрыфікацыі Расіі (ДЗЯЭЛРА) ( — скарачэнне ад ) — першы агульнанацыянальны доўгатэрміновы план аднаўлення і развіцця эканомікі РСФСР (якая значна пацярпела ў выніку грамадзянскай вайны 1918—1921 гадоў і нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці), заснаваны на электрыфікацыі.

Гісторыя 21 лютага 1920 года Прэзідыум Вышэйшага савета народнай гаспадаркі РСФСР прыняў пастанову аб зацвярджэнні створанай пры электрааддзеле электрыфікацыйнай камісіі1920 год. Начала свою деятельность Государственная комиссия по электрификации России, якая пазней стала называцца Дзяржаўнай камісіяй па электрыфікацыі Расіі (ДЗЯЭЛРА). Створаны ёю дакумент «План электрыфікацыі РСФСР», які стаў называцца планам ДЗЯЭЛРА, быў першым адзіным дзяржаўным перспектыўным планам развіцця народнай гаспадаркі РасііГосударственная комиссия по электрификации России (ГОЭЛРО).

21 снежня 1921 года план быў прыняты Саветам Народных Камісараў, а 28 снежня 1921 года зацверджаны IX Усерасійскім з’ездам Саветаў. Гэта надало плану неабходную сілу закона. ДЗЯЭЛРА быў планам развіцця не адной энергетыкі, а ўсёй эканомікі. У ім прадугледжвалася будаўніцтва прадпрыемстваў, якія забяспечваюць гэтыя будоўлі ўсім неабходным, а таксама апераджальнае развіццё электраэнергетыкі. Усё гэта прывязвалася да планаў развіцця тэрыторый. Сярод іх — закладзены ў 1927 годзе Сталінградскі трактарны завод. У рамках плана таксама пачалося асваенне Кузнецкага вугальнага басейна, вакол якога ўзнік новы прамысловы раён. Савецкі ўрад заахвочваў ініцыятыву ўдзельнікаў у выкананні ДЗЯЭЛРА. Тыя, хто займаўся электрыфікацыяй, маглі разлічваць на падатковыя ільготы і крэдыты ад дзяржавы.

Рэалізацыя ідэі План ДЗЯЭЛРА, разлічаны на 10-15 гадоў, прадугледжваў будаўніцтва 30 раённых электрычных станцый (20 ТЭС і 10 ГЭС) агульнай магутнасцю 1.750.000 кВт. У ліку іншых намячалася пабудаваць Шцёраўскую, Кашырскую, Ніжагародскую, Шатурскую і Чэлябінскую раённыя цеплавыя электрастанцыі, а таксама ГЭС — Ніжагародскую, Волхаўскую (1926), Дняпроўскую, дзве станцыі на рацэ Свір і інш. У рамках праекта было праведзена эканамічнае раянаванне, выдзелены транспартна-энергетычны каркас. Праект ахопліваў восем асноўных эканамічных раёнаў (Паўночны, Цэнтральна-прамысловы, Паўднёвы, Прыволжскі, Уральскі, Заходне-Сібірскі, Каўказскі і Туркестанскі). Паралельна вялося развіццё транспартнай сістэмы краіны (магістралізацыя старых і будаўніцтва новых чыгуначных ліній, збудаванне Волга-Данскага канала).

Праект ДЗЯЭЛРА паклаў аснову індустрыялізацыі ў Расіі. План, у асноўным, быў перавыкананы да 1931 года. Выпрацоўка электраэнергіі ў 1932 годзе ў параўнанні з 1913 годам павялічылася не ў 4,5 разы, як планавалася, а амаль у 7 разоў: з 2,0 да 13,5 млрд квт⋅г.

Крыніцы

Літаратура Кржижановский Г. М. Десять лет хозяйственного строительства СССР: 1917—1927. — М., 1927. Развитие электрификации Советской страны. 1921—1925 гг.: Сборник документов и материалов. — М., 1956. Труды Государственной комиссии по электрификации России — ГОЭЛРО: Документы и материалы. — М., 1960.

Спасылкі

Разряд вдохновения: как электричество повлияло на наше искусство

Катэгорыя:Гісторыя Расіі (1917—1991) Катэгорыя:1920 год у Расіі Катэгорыя:1920-я