Гіслейн Наэль Марыан Максвел (; ) — свецкая ільвіца, вядомая тым, што была асуджана па справе Джэфры Эпштэйна, па якой яна была асноўнай абвінавачанай (пасля гібелі самога Эпштэйна).
Біяграфія Нарадзілася ў Францыі, у рэспектабельным прыгарадзе Парыжа Мезон-Лафіт, у шматдзетнай сям’і.
У дзяцінстве і юнацтве жыла ў Англіі, пасля атрымання адукацыі працавала на свайго бацьку.
Пасля смерці бацькі ў 1991 годзе перабралася ў ЗША. У 2012 годзе заснавала TerraMar Project.
Да канца 2015 года Гіслейн пераважна адышла ад выканання сацыяльных функцый.
Справа Эпштэйна Пасля з’яўлення абвінавачванняў супраць яе па справе Джэфры Эпштэйна некаторы час хавалася. Затым, у ліпені 2020 года, была затрыманая і чакала прысуду суда па дзвюх справах: аб трафіку і ілжэсведчанні. Максвел сутыкнулася з пастаяннымі абвінавачваннямі ў зводніцтве і гандлі непаўналетнімі дзяўчынкамі для Эпштэйна.
У снежні 2021 года суд у ЗША прызнаў Гіслейн Максвел вінаватай у дапамаганні сексуальнай эксплуатацыі непаўналетніх. Журы прысяжных палічыла даказаным, што з 1994 па 2004 гады Максвел падабрала для Эпштэйна чатырох дзяўчат-падлеткаў, якіх ён схіліў да дзеянняў сексуальнага характару. На працэсе супраць яе выступілі чатыры пацярпелыя, дзве з іх распавялі, што сталі ахвярамі Эпштэйна ў 14-гадовым узросце. Адна з жанчын заявіла, што Гіслейн Максвел прымала ўдзел у яе сексуальных кантактах з мільянерам. Акрамя таго, на судзе былі прадстаўлены дакументы, з якіх вынікала, што Максвел атрымала ад Эпштэйна мільёны долараў.
У чэрвені 2022 года яе прысудзілі да 20 гадоў зняволення.
Сям’я Маці — францужанка Жанна Элізабэт Мейнард, даследчыца Халакоста, бацька — медыямагнат Ян Роберт Максвел, выхадзец з чэхаславацка-яўрэйскай сям’і з Салотвына.
У 2016 годзе ажанілася са Скотам Баргерсанам.
Крыніцы
Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Вялікабрытаніі