Грэйт-Сэнт-Джэймс () — прыватны востраў на Амерыканскіх Віргінскіх астравах. Раней разам з суседнім востравам Літл-Сент-Джэймс належаў фінансісту і сексуальнаму злачынцу Джэфры Эпштэйну.

Геаграфія Плошча складае прыблізна 165 акраў (67 га). Размешчаны ў 0,4 кіламетра (0,25 мілі) на паўднёвы ўсход ад Сент-Томаса. На заходнім баку размешчана Калядная бухта, якая з’яўляецца папулярным месцам для сноркелінга і швартоўкі лодак і яхт, прызначаных для дзённых чартэрных рэйсаў.

Уладальнікі Востраў першапачаткова належаў невядомай жанчыне, якая пасля памерла ў Швейцарыі. Затым Грэйт-Сент-Джэймс быў падзелены на ўчасткі, і з канца 1970-х яго атрымалі ў спадчыну тры чалавекі — члены сям’і дацкага палітыка Крысціяна К’ера. У 2004 годзе востраў набыў гулец каманды «Маямі Долфінс» Джэйсан Тэйлар.

У 2016 за 22,5 мільёна долараў ЗША востраў купіў Джэфры Эпштэйн, якому ўжо належаў суседні востраў Літл-Сент-Джэймс. У сакавіку 2022 года, пасля смерці ўладальніка, астравы былі выстаўленыя на продаж за 125 мільёнаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн Катэгорыя:Астравы ЗША Катэгорыя:Амерыканскія Віргінскія астравы