Калодзеж ведзьмы — крыніца, размешчаная паблізу вёскі Тухала ў воласці Козэ, павет Хар'юмаа, Эстонія. Вядомая дзякуючы бурным усплёскам вады ў пэўныя перыяды года. «Цуд Эстоніі-2012».
Глыбіня — 2,4 метра, знаходзіцца на карставай тэрыторыі прыроднага парку «Тухала», самага вялікага ў Эстоніі (188 га). У перыяд разводдзя выкідвае на паверхню да 100 літраў вады ў секунду («ускіпае»), з’ява можа працягвацца да трох тыдняў, але не паўтараецца штогод. Балотнае паходжанне вызначае карычняватую афарбоўку вады.
Аб’ект пакланення язычнікаў.
Недалёка ад калодзежа ўстаноўлены стылізаваныя скульптуры Юла Ыўна.
Гл. таксама Саўла-Сініялікад
Катэгорыя:Крыніцы Катэгорыя:Геаграфія Эстоніі