Прут, прэнт — старажытная беларуская мера (адзінка) даўжыні, якая ўваходзіла ў дзяржаўную сістэму мер Вялікага Княства Літоўскага. Адзінка вядома з XVI стагоддзя. У сістэме мер ВКЛ адзін прут раўняўся 7,5 локця, што складала 4,87 м. Ён складаў дзясятую частку шнура (0,1 шнура) і дзяліўся на 10 пруцікаў (прэнцікаў).
Этымалогія Першапачатковае значэнне слова «прут» А. Брукнер адносіць да праславянскіх каранёў (тонкая палка, лазіна). Слова з аналагічным значэннем набыло метрычны сэнс і ў шведскай мовеПетрушевский Ф. Общая метрология. — С. 76.. Верагодна, метрычнае значэнне замацавалася за словам таму, што прут (палку пэўнай даўжыні) выкарыстоўвалі як мерную прыладу. У гэтым значэнні слова сустракаецца таксама ва ўкраінскай, польскай, чэшскай і іншых славянскіх мовахПреображенский А. Г. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. Т. 2. — С. 139..
Гісторыя і ўжыванне Прут актыўна выкарыстоўваўся ў справаводстве Вялікага Княства Літоўскага пры апісанні зямельных уладанняў. У гістарычных дакументах фіксуюцца наступныя згадкі: «…зарослей прутовъ двадцать и полъчетверта» (1554); «Рѣзъ девятьдесять шесть въ должъ шнуровъ пятьдесять пять, а поперекъ прутовъ шесть» (1566); «…волокъ две, морговъ двадцать девять, прутовъ шесть и полъ и три части прута одного» (1562).
У пачатку XIX стагоддзя ў цэнтральнай і заходняй Беларусі велічыня прута змянілася і была прыраўнавана да 2 сажням, што складала 4,9 метра.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Беларускія меры даўжыні