Вікторыя Леанідаўна Фёдарава (нар. , Гомель) — беларуская юрыстка, праваабаронца і грамадская дзяячка, дырэктарка праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва».

Біяграфія

Скончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «міжнароднае права».

У 2014 годзе абараніла магістарскую дысертацыю на тэму міжнародных стандартаў забароны катаванняў і іх імплементацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У 2014 годзе стала сааўтаркай даследавання «Effectiveness of the use of international human rights mechanisms in relation to Belarus» https://humanrightshouse.org/noop-media/documents/21566.pdf.

У 2015–2016 гадах у межах ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў» праводзіла маніторынг месцаў утрымання адміністрацыйна арыштаваных асобаў https://protivpytok.org/monitoring-mest-soderzhaniya-administrativno-arestovannyx.

У 2017–2018 гадах удзельнічала ў падрыхтоўцы альтэрнатыўнага дакладу ў Камітэт ААН супраць катаванняў https://protivpytok.org/monitoring-mest-soderzhaniya-administrativno-arestovannyx.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі ўдзельнічала ў дакументаванні сведчанняў пра катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі https://www.dw.com/ru/pytki-v-belarusi-kto-sobiraet-svidetelstva-dlja-sudov-nad-silovikami/a-57749632. У 2020 годзе арганізацыя «Прававая ініцыятыва» ініцыявала стварэнне Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Паводле публікацый, да сярэдзіны 2021 года было сабрана больш за 1000 сведчанняў пацярпелых https://www.dw.com/ru/pytki-v-belarusi-kto-sobiraet-svidetelstva-dlja-sudov-nad-silovikami/a-57749632. Сабраныя матэрыялы рыхтуюцца для перадачы ў замежныя следчыя органы і міжнародныя інстанцыі на падставе прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі https://euroradio.fm/ru/istoriya-nasiliya-kak-belorusov-pytali-prestupniki-v-pogonakh-efir.

У 2021 годзе ў сувязі з пагрозай крымінальнага пераследу пакінула Беларусь і працягнула дзейнасць за мяжой. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе пакінула Кіеўhttps://www.currenttime.tv/a/belarus-tortures/30982809.html.

Выступала на мерапрыемствах у межах Савета па правах чалавека ААН у Жэневе https://mission-geneva.mfa.lt/en/news/33/in-geneva-un-members-urged-to-hold-the-belarusian-authorities-accountable-for-human-rights-violations:1231, а таксама ўдзельнічала ў сустрэчы па «формуле Арыі» Савета Бяспекі ААН, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі https://www.securitycouncilreport.org/whatsinblue/2021/10/arria-formula-meeting-on-the-situation-in-belarus.php.

Давала паказанні ў Камітэце па замежных справах парламента Вялікабрытаніі https://committees.parliament.uk/oralevidence/2356/html/ і выступала на слуханнях у парламенце Нарвегіі https://mediearkiv.stortinget.no/1516303/Detail/Index/6319986.

Узнагароды і прызнанне

У 2022 годзе Міжнародная платформа падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB), у склад якой уваходзіць «Прававая ініцыятыва», атрымала Прэмію ў галіне правоў чалавека Універсітэта Грацаhttps://www.uni-graz.at/en/news/a-sign-of-freedom-and-democracy-university-of-graz-awards-human-rights-prize-to-iapb/.

У 2022 годзе Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі быў адзначаны Прэміяй Праваабарончай супольнасці Беларусіhttps://baj.media/en/human-rights-prize-awarded-aksana-kolb-nasta-loyka-and-committee-torture-investigation/.

З’яўляецца стыпендыяткай праграмы John Smith Trusthttps://johnsmithtrust.org/justice-for-torture-survivors-in-belarus/.

Крыніцы