Выдавецтва «Пфляўмбаўм» — беларускае выдавецтва, заснаванае Святланай Алексіевіч у 2019 годзе. Выдавецтва выпускае мастацкія і нон-фікшн кнігі для дарослых, створаныя выключна жанчынамі. Названае ў гонар паэтэсы Яўгеніі Пфляўмбаум. Галоўнай рэдактаркай выдавецтва з'яўляецца Алена Казлова.
Гісторыя Ідэя выдавецтва, якое падтрымоўвала б менавіта пісьменніц, была прапанаваная Святланай Алексіевіч у 2019 годзе. Галоўнай рэдактаркай выдавецтва стала Алена Казлова. Яна выбрала назву выдавецтва ў гонар Яўгеніі Пфляўмбаум, у тым ліку каб вярнуць памяць аб ёй, а таксама і аб іншых забытых пісьменніцах.
Спробы пачаць паўнавартасную працу ў Беларусі засталіся без вынікаў: юрыдычная асоба была створана, аднак Міністэрства інфармацыі адмаўляла ў рэгістрацыі выдавецтва па фармальных прычынах. Пасля пратэстаў 2020-га года выдавецтва пераехала ў Вільню.
Сярод кніг, выпушчаных выдавецтвам, «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец (першае месца ў прэміі імя Ежы Гедройця за 2021 год), «Райцэнтр» Тані Скарынкінай (другое месца ў прэміі імя Ежы Гедройця за 2021 год), «Перемена месцаў» Югасі Каляды (другое месца ў прэміі імя Ежы Гедройця за 2025 год), успаміны Бэлы Шагал «Запаленыя свечкі». Выдавецтва імкнецца выдаваць кнігі не толькі з высокім мастацкім узроўнем, але і з сацыяльнай значнасцю. У інтерв'ю Deutsche Welle Алена Казлова падкрэслівала: Мы хочам выдаваць кнігі, якія робяць свет лепшым, падымаюць важныя пытанні, што тычацца гуманістычных каштоўнасцей, і правакуюць грамадскія дыскусіі
Так, выдавецтва выпусціла пераклад кнігі Надаль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце» пра жанчыну, асуджаную да смяротнага пакарання, і графічны раман «Персеполіс» іранскай пісьменніцы Маржан Сатрапі, які расказвае пра яе юнацтва ў Іране падчас Ісламскай рэвалюцыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Беларуская літаратура XXI стагоддзя Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы ў замежжы