3-я цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» за дасягненні ў галіне беларускага кіно за 2023—2024 гады адбылася 28 лютага 2026 года ў кінатэатры «Luna» ў Варшаве.

Кароткі спіс намінантаў быў абвешчаны ў студзені 2026 года. Пераможцаў вызначала журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў. Сярод членаў журы былі сузаснавальнікі прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама Альміра Усманава, Максім Жбанкоў, Ігар Сукманаў і іншыя. Частка журы засталася ананімнай з меркаванняў бяспекі.

Вядучымі цырымоніі сталі актрыса Крысціна Дробыш і акцёр Павел Гарадніцкі.

Лідарам па колькасці намінацый стаў серыял «Працэсы» (6 намінацый), які ў выніку атрымаў 4 узнагароды. Фільм «Пад шэрым небам» атрымаў 3 узнагароды, у тым ліку за «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», пры 5 намінацыях. Дакументальная стужка «Радзіма» атрымала 3 узнагароды пры 5 намінацыях.

Спіс намінантаў і лаўрэатаў

Фільмы з некалькімі намінацыямі і ўзнагародамі Намінацыі Узнагароды Фільм 6 4 Працэсы 5 3 Пад шэрым небам 5 3 Радзіма 3 1 Чароўныя нажнічкі 2 1 Святая вада 2 0 Калыханка 2 0 Уліс

Асноўныя катэгорыі КатэгорыіЛаўрэаты і намінанты<center>Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм • «Пад шэрым небам» (рэж. Мара Тамковіч) • «Працэсы» (рэж. Андрэй Кашперскі) • «Чароўныя нажнічкі» (рэж. Anny Avoty)<center>Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм • «Say Cheese» (рэж. Кірыл Альшэўскі) • «Цукар» (рэж. Андрэй Кашперскі) • Ананімны ўдзельнік<center>Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм • «Радзіма» (рэж. Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч) • «Так шмат і так мала» (рэж. Аляксандр Матафонаў) • «Уліс» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі)<center>Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм • «Святая вада» (рэж. Андрэй Куціла) • Ананімны ўдзельнік • Ананімны ўдзельнік<center>Найлепшы анімацыйны фільм • «Кроў і караоке» (рэж. Юрый Сямашка) • «Калыханка» (рэж. Іван Гапіенка) • «Прама і па крузе» (рэж. Каліна Феліксава)<center>Найлепшы дакументальны рэпартаж • «Без рэтушы: Сяргей Пукст» (рэж. Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік) • «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» (рэж. Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік) • «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» (рэж. Арцём Лобач)<center>Найлепшы(ая) рэжысёр(ка) • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч — «Радзіма» • Андрэй Кашперскі — «Працэсы» • Мара Тамковіч — «Пад шэрым небам»<center>Найлепшы акцёр • Валянцін Навапольскі — «Пад шэрым небам» • Алег Гарбуз — «Працэсы» і «Лес» • Дзяніс Тарасенка — «Пад шэрым небам»<center>Найлепшая актрыса • Аляксандра Вайцяховіч — «Пад шэрым небам» • Алена Зуй-Вайцяхоўская — «ЧынЧыны праляцелі кукухай» • Яна Траянава — «Працэсы»<center>Найлепшая праца аператара(кі) • Сяргей Канаплянік — «Радзіма» • Данііл Гаёў — «Працэсы» • Вячаслаў Цвяткоў — «Святая вада»<center>Найлепшы сцэнарый • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй — «Працэсы» • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч — «Радзіма» • Мара Тамковіч — «Пад шэрым небам»<center>Найлепшае мастацкае рашэнне • Аляксандр Адамаў — «Працэсы» • Людміла Гудзіліна — «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна) • Кацярына Дубовік — «Калыханка»<center>Найлепшы мантаж • Iлля Бажко — «Працэсы» • Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка — «Радзіма» • Мікіта Лаўрэцкі — «Уліс»<center>Найлепшы гукавы дызайн • Праект «Крос-культурны музычны дыялог» — «Чароўныя нажнічкі» • Томас Энджэл Эндрэсен, Інгвэ Сетрэ — «Радзіма» • Ананімны ўдзельнік<center>Адкрыццё года • Ананімны ўдзельнік • Anna Avota • Ганна Бадзяка

Спецыяльныя ўзнагароды Катэгорыя Атрымальнік(і) Фармулёўка <center>Спецыяльная згадка • Стваральнікі фільма «Чароўныя нажнічкі» «За руплівую працу – збор, захаванне і ўзнаўленне страчанай часткі нашай спадчыны – культуры беларускага габрэйства, і праз іх – за дапаўненне і ўзбагачэнне беларускасці». • Беларускія палітвязні «У гонар шматлікіх палітзняволеных і іхных трагічных лёсаў, якія не дазваляюць рэжысёрам маўчаць і прымушаюць апавядаць свету пра беларускую сучаснасць і траўматычнае мінулае».

Журы У склад журы ўвайшлі 20 экспертаў, сярод якіх: Наталля Вавілонская — журналістка, менеджарка культурніцкіх праектаў. Максім Жбанкоў — культуролаг, кінааналітык, медыяэксперт. Вольга Ісакава — прафесарка Цэнтральна-Вашынгтонскага ўніверсітэта. Ірэна Кацяловіч — кінакрытык, журналістка, сузаснавальніца прэміі. Саша Разор — выкладчыца Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары. Ульяна Рубанава — кінакрытык, журналістка. Ігар Сукманаў — кіназнаўца, фестывальны арганізатар. Тарас Тарналіцкі — кінакрытык, журналіст, сузаснавальніца прэміі. Альміра Усманава — прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ганна Яфрэменка — журналістка, кінакрытык. і 10 ананімных экспертаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Чырвоны верас Катэгорыя:2026 год у Варшаве Катэгорыя:Кінапрэміі 2026 года Катэгорыя:Люты 2026 года