«Партрэ́т Па́пы Ры́мскага Пі́я VII» — гравюра майстра Алесандра Кантардзі, створаная ў першай чвэрці XIX стагоддзя паводле арыгінала мастака Жана-Баціста Вікара. Твор уваходзіў у даваенныя зборы Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску і быў скрадзены падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя Даваеннае знаходжанне гравюры з выявай Папы Рымскага Пія VII у калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея бясспрэчна пацвярджаецца захаванай на ёй афіцыйнай пячаткай і інвентарнымі нумарамі гэтай установы. Падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі прадмет быў вывезены ў Германію.
Доўгі час гравюра лічылася страчанай, пакуль у пачатку XXI стагоддзя не з'явілася на адным з аўкцыёнаў у Германіі. Там яе набыў расійскі калекцыянер і гісторык мастацтва Сяргей Падстаніцкі, у чыёй прыватнай калекцыі ў Расіі яна зараз і захоўваецца.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гравюры Катэгорыя:Рабаванне культурнай спадчыны Беларусі ў час Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Перамешчаныя культурныя каштоўнасці Беларусі