Абрад «Бразгун» і яго складовая частка — шанаванне абраза святых Пятра і Паўла — беларускі народны абрад, які штогод праводзіцца 13 ліпеня ў вёсцы Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Гэты абрад быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ў 2012 годзе. Код аб’екта — 53АК000074
Апісанне Сюды, углыб лесу, апякунку вёскі Наркі — абраз Пятра і Паўла, нясуць жыхары вёскі, дзе ікона захоўваецца, перамяшчаючыся з дому ў дом. Напярэдадні правядзення абраду ў вёсцы ўпрыгожваюць абрадавую свечку. На наступную раніцу моляцца, выносячы абраз з дому і хросным ходам адпраўляюцца з ім да гаючай крыніцы. Сам абрад уключае ў сябе відавочныя паганскія вераванні, але пазней да яго былі дададзены хрысціянскія элементы. Цяпер галоўным атрыбутам абраду, апроч самой свечкі, з’яўляюцца абразы таго ці іншага хрысціянскага святога. Імя святога заступніка звычайна дае назву свечцы. У выпадку абраду Бразгун талісманам з’яўляецца ікона апосталаў Пятра і Паўла, адсюль і назва свечкі — Пётр і Павел. Калі і як яна з’явілася сярод жыхароў гэтага раёна, дакладна невядома. Мясцовая праваслаўная царква не супраць забраць яе сабе. І каля дзесяці гадоў таму царкоўнікі амаль пераканалі адну з мясцовых жанчын, якая ў той час захоўвала ікону, перадаць яе царкве. Але мясцовыя жыхары запярэчылі. Такім чынам, яна паступова абыходзіла ўсе дамы вёскі ці сельскага саюза. Праўда, свечку ніколі не прыносілі ў «нячыстыя» дамы — дзе жылі сварлівыя, злыя людзі. І несці свечку могуць толькі «чыстыя» людзі. Напрыклад, п’яніцам або разведзеным забаранялася. Звычайна свечку носяць жанчыны. А хлеб, які сімвалізуе росквіт і ўрадлівасць, нясе наперадзе мужчына. Акрамя таго, яго нельга несці ніякім спосабам, акрамя як па брукаванай дарозе, нават з дыванамі, ручнікамі ці сенам. Ужо на крыніцы праводзіцца рытуал асвячэнне вады. Пасля чаго паломнікі акунаюцца ў гаючую крыніцу і набіраюць ваду дадому. Таксама вернікі прыкладаюцца да іконы Пятра і Паўла, у якой просяць здароўя ці дапамогі, калі патрапілі ў бяду. Абрад завяршаецца рытуальнай трапезай і малітвай перад абразом, які, паводле пераканання ўдзельнікаў цырымоніі, павінен прынесці росквіт і мір вёсцы і яе жыхарам. Важнае месца ў абрадзе займаюць зерне і хлеб. Збожжа прысутнічае ў асноўным як падстаўка пад свечку: звычайныя свечкі, якія запальваюцца перад абразамі падчас адпраўкі ставяцца ў посуд, напоўнены збожжам — жытам, грэчкай, ячменем, аўсом або сумессю рознага збожжа.
Паходжанне элемента Абраду «Бразгун» больш за два стагоддзі. Яго спраўлялі яшчэ прадзеды, дзяды і бацькі сучасных носьбітаў. На сёняшні час абрад праводзіцца штогод. Носьбіты расказваюць гісторыю узнікнення абрада, якую перадаюць з пакаленне ў пакаленне. Гісторыя сведчыць наступнае: ва ўрочышчы, дзе не ступала нага чалавека, раптам забіла з-пад зямлі крыніца. Вада вылятала з такой моцай, што грукат камянёў і струменяў вады быў чуцен за некалькі вёрст. Людзі спужаліся, пабеглі паглядзець што здарылася. Прыбеглі і ўбачылі цуд: з-пад зямлі б’е чысцюткая вада. Было чуваць размову: «як моцна бразгаюць камяні»; «Бразгае так, што далёка чутна». Адсюль і назва — «Бразгун». Людзі пачалі маліцца апосталам Пятру і Паўлу, дзень ушанавання якіх прайшоў напярэдадні. Старэйшыя жыхары гэта прынялі як знак, прынеслі абраз св. Пятра і Паўла, абышлі крыніцу тры разы — і вада супакоілася. Праз дзень паставілі каля крыніцы драўляны зруб і крыж, каб засцерагчыся ад бед і няшчасцяў. З тых самых часоў пажары, а яны часта бушавалі на вёсцы, больш ніколі не дакучалі норкаўцам. Праз год каля крыніцы паставілі капліцу. Жанчыны прынеслі ручнікі, святыя абразы, мясцовы бацюшка-лампадкі і свечкі. З таго часу з усіх куткоў, бліжэйшых і аддаленых, пацягнуліся да крыніцы нямоглыя, якія шукалі паратунку ад цяжкіх хвароб. Шукалі і знаходзілі збаўленне ад пакутаў цялесных і душэўных, розных калецтваў. Нават у Вялікую Айчынную вайну, калі гарэлі суседнія вёскі, Наркі засталіся цэлымі. Гэтаму дапамагла і ікона св. Пятра і Паўла, якая цудам захавалася дзякуючы мясцовым жыхарам. Шмат разоў, ужо ў савецкія часы, прадпрымаліся спробы «згарнуць» крыніцу, не даць ёй жыць. Але кожны раз крыніца струменіла свае воды, і каля яе стаяў асвечаны крыж. Зараз на гэтае намоленае месца прыязджае шмат людзей, каб пакінуць хваробы і аздаравіцца (вада ў крыніцы прызнана цалебнай), памаліцца і набраць вады. Вялікую ікону апосталаў Пятра і Паўла сяльчане вырашылі перадаваць на захоўванне з хаты ў хату як абярэг.https://living-heritage.by/nks/1054/
Актуальныя сацыяльныя і культурныя функцыі Абрад мае, найперш, сакральна-рэлігійную функцыю, якая абумовіла яго захаванасць і жывое бытаванне, аб чым сведчыць той факт, што ікона святых Пятра і Паўла стала аброчнай іконай вёскі Наркі, шануецца і зберагаецца да сённяшняга часу. Не толькі жыхары вёскі Наркі лічаць ікону, свячу і крыніцу цудатворнымі, а і ўсе тыя, хто прыязджае з іншых мясцінай краіны, каб далучыцца да абрадавых дзеяў. Рытуальныя дзеянні жанчыны-носьбіты збераглі і перадаюць нашчадкам у тым выглядзе, у якім перанялі ад сваіх матуль і бабуль, што прадвызначыла функцыю ідэнтыфікацыі і яднання супольнасці-носьбіта абраду. Па словах носьбітаў, вялікая колькасць людзей, якія імкнуцца ў вёску 13 ліпеня, сведчыць аб непаўторнасці і ўнікальнасці іх абраду і вылучае іх сярод іншых. Абрад таксама спрыяе захаванню сацыякультурнага мікраклімату вёскі.
Матэрыяльныя аб’екты абраду «Бразгун» Матэрыяльным аб’ектам звязаным з практыкай элемента з’яўляецца жаночы і мужчынскі касцюмы, якія да сёняшняга часу захаваліся у носьбітаў. Жаночы касцюм адносіцца да Краснапольскага строя і бытаваў у XIX—XX стст. Складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха-аднаполкі і хусткі. Кашуля багата аздобленая чырвоным геаметрычным узорам на рукавах і плечавых ўстаўках-«паліках», зроблена з тонкага льну. Спадніца ўяўляе сабой шырокі (у чатыры полкі) ваўняны даматканы андарак цёмна-чырвонага колеру ў чорную клетку. Летнія спадніцы — стракатыя камлёты, на поясе збіралася ў дробныя складкі. Фартух доўгі, з даматканага палатна ці пакутной тканіны-«перкалю» і багата аздоблены вышыўкай крыжыкам. Завяршаецца касцюм галаўным уборам — хусткай фабрычнай вытворчасці, спосаб павязвання якой адвольны: канцы павязваліся ззаду, дзе яны ляжалі свабодна. Дапаўняўняецца жаночы касцюм шыйнымі ўпрыгожваннямі, якія ўяўляюць сабой некалькі радкоў пацерак вакол шыі. Мужчынскі касцюм уяўляе сабой кашулю і порткі, сшытыя з тонкага даматканага палатна. Кашуля вышытая па каўняры і манжэтах. Дапаўняў мужчынскі касцюм тканы пояс. Таксама да матэрыяльных аб’ектаў можна аднесці і саму свечку, якую жанчыны кожны год абнаўляюць, вялікіх памераў ікону святых апосталаў Пятра і Паўла, тканыя ручнікі, посуд, драўляную капліцу, аброчны крыж ля крыніцы.
Пагрозы для існавання і перадачы элемента Адным з галоўных пагроз для знікнення абраду — сталы ўзрост жанчын-носьбітаў (захавальнікаў) абраду. Паступовае знікненне выканання псалмоў, бо іх спяваюць толькі жанчыны-носьбіты;- знішчэння традыцыйнага касцюма канца XIX — пачатку XX стст., які апранаюць носьбіты абраду.
Цяперашні час На дадзеным месцы праходзяць рэгіянальны конкурс ансамбляў фальклорнай і народнай песні «Са стагоддзя ў стагоддзе». Значны ўнёсак у захаванне і перадачу новым пакаленням народнай спадчыны робяць культурныя ўстановы. Фестывалі і конкурсы, якія ладзяцца іх намаганнямі, — эфектыўны сродак папулярызацыі культурных здабыткаў, стымуляванне да творчасці носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай культуры, шлях да сваіх каранёў. https://www.mogomc.by/ru/sobyitiya/sa-stagoddzya-stagoddze.html
Крыніцы
Спасылкі
[Абрад «Бразгун» і яго складовы элемент — ушанаванне абраза святых Пятра і Паўла вёскі Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці] // Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны
[Абрад «Бразгун»] // Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь
[Са Стагоддзя ў Стагоддзя] // Культурная ўстанова «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр» Катэгорыя:Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Культура Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Святы 13 ліпеня Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі