Марыя Баляславаўна Бажко () — беларуская калгасніца, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання.
Біяграфія Нарадзілася 19 студзеня 1940 года ў вёсцы Вялікае Сяло Маладзечанскага раёна. Беларуска.
Скончыла Лебедзеўскую сярэднюю школу. Кожнае лета падчас канікулаў працавала ў калгасе. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю.
У 1958—1970 гадах — звеннявая кукурузаводчага звяна, настаўніца ў калгасе, затым — настаўніца, электрык у саўгасе. Па стане на 1974 год — беспартыйная, пазней уступіла ў КПСС. З 1979 года — брыгадзір паляводчай брыгады саўгаса «Малінаўшчынскі» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання (1974—1979) ад Маладзечанскай выбарчай акругі № 70 Беларускай ССР. Член Мандатнай камісіі Савета Нацыянальнасцей.
Дэлегат XXVII з’езда КПСС (1986).
15 лютага 2019 года прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным святкаванню 100-годдзя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і ўшанаванню перадавікоў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»; ордэн Дружбы народаў, медаль «Ветэран працы», юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» (2019).
Крыніцы
Літаратура Депутаты Верховного Совета СССР. 9 созыв. Издание Президиума Верховного Совета СССР. — М., 1974. — 550 с. — С. 71.
Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Калгаснікі СССР Катэгорыя:Звеннявыя калгасаў