Пюхаярв (, Otepää Pühajärv) — возера ў паўднёва-ўсходняй частцы Эстоніі, на тэрыторыі воласці Отэпя ў павеце Валгамаа. Размяшчаецца ў курортнай мясцовасці Пюхаярвэ, каля горада Отэпя. Возера знаходзіцца на тэрыторыі прыроднага парка Отэпя, сярод узгорыстага рэльефу ўзвышша Отэпя на вышыні 115 метраў над узроўнем мора.

Мае мерыдыянальна арыентаваную даўгаватую форму: даўжыня — 3,54 км, максімальная шырыня — 1,65 км. Агульная плошча возера — 300,9 га: акваторыя — 293,3 га, чатыры астравы — 7,6 га. Працягласць берагавой лініі — 16,332 км. Сярэдняя глыбіня возера — 4,3 м, максімальная — 15,8 м — прыпадае на цэнтральную частку возера каля заходняга ўзбярэжжа.

Вакол змяшаныя і хваёвыя лясы.

Катэгорыя:Азёры Эстоніі