Алесь Астраўцоў () — беларускі журналіст, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1965 года. Брат пісьменніка і журналіста Сяргея Астраўцова. Скончыў школу ў Лідзе. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер». Пэўны час працаваў інжынерам на заводзе. З познесавецкага часу актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным і дэмакратычным руху.

У 1989 годзе змяніў род дзейнасці, перайшоў на працу ў калектыў-стваральнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, па запрашэнні яго першага кіраўніка (1989—1998) Алеся Бяляцкага. У музеі быў інжынерам, але займаўся не толькі добраўпарадкаваннем памяшканняў: удзельнічаў у азеляненні прымузейнай тэрыторыі, стварэнні экспазіцыі і творчым жыцці, паводле Бяляцкага, прыносіў у калектыў «свой пэўны стыль, эмоцыі і развагі». Паводле эскіза Астраўцова выраблены краты на вокны музея ў выглядзе Каляднай зоркі.

З 1997 года быў шэф-рэдактарам часопіса «Jazz-Квадрат», які выходзіў у Мінску ў папяровым фармаце да 2009 года, а пасля працягваўся ў інтэрнэт-версіі. Часопіс быў адзіным рускамоўным выданнем, цалкам прысвечаным джазавай тэматыцы.

Апошнія гады жыў у Лідзе. У гэты час падрыхтаваў да друку некалькі кніг.

Памёр 3 сакавіка 2026 года.

Творчасць Аўтар прозы, у тым ліку раману «Сула» і эсэ «Руна ..» («Дзеяслоў» № 2).

Пераклаў з польскай на беларускую раман Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», разам са спявачкай Касяй Камоцкай шукаў сродкі для выдання кнігі.

Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Svet» (іншая назва — «Цуд, які завецца Svet»), прысвечанага лідару гурта «Svet Boogie Band» Святаславу Хадановічу. Астраўцоў далучыўся да працы над стужкай на заключным этапе і фарміраваў сцэнарый на аснове ўжо знятага рэжысёркай Аленай Цагельскай матэрыялу, арыентаваўся на жыццёвы пасыл Хадановіча «Nothing But Love».

Крыніцы

Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову