Стыў Са́каман () — амерыканскі камп’ютарны распрацоўшчык і кіраўнік праектаўSteve Sakoman (of Newton and BeOS fame) presents his Gnome Implementation for OMAP3 on the Gumstix Overo and BeagleBoard.
Біяграфія Пачынаў кар’еру ў Hewlett-Packard інжынерам-тэхнолагам і кіраўніком праекта па стварэнні — першага партатыўнага ПК пад кіраваннем MS-DOS.
У 1984 годзе Сакаман перайшоў у Apple Computer, дзе кіраваў групамі апаратных распрацоўшчыкаў лінеек Apple II і . У 1987 годзе ён стварыў і ўзначаліў каманду Apple Newton, рэалізаваўшы сваё бачанне ў першым у свеце кішэнным камп’ютары.
У 1990 годзе, яшчэ да выпуску Newton, у выніку канфлікту ў кіраўніцтве Сакаман пакінуў Apple. Разам са сваім былым кіраўніком у Apple Жан-Луі Гасэ яны заснавалі Be Inc., каб стварыць з нуля ўласную апаратнаю (BeBox) и праграмную (BeOS) платформу. У Be ён займаў пасаду галоўнага аперацыйнага дырэктара кампаніі і кіраваў распрацоўкай арыгінальнага BeBox. Таксама асабіста распрацаваў падтрымку , прылад відэазахопу для BeOS. У гэты перыяд, пры яго ўдзеле, для рабочых перамоў унутры офісаў Be пачала выкарыстоўвацца вэб-камера, якая працавала з дапамогай праграмы CodyCam.
У 1994 годзе Сакаман перайшоў у на пасаду дырэктара групы спажывецкіх прадуктаў і тэхналогій. Сярод іншага, ён працаваў над графічнай сістэмай Nintendo 64. У 1996 годзе ён вярнуўся ў Be.
Пасля набыцця Be Inc. фірмай PalmSource у 2001 годзе, Сакаман заняў там пасаду галоўнага дырэктара па прадуктах, стаўшы ключавым членам каманды, якая стаяла за выпускам і Palm OS 6 «Cobalt» (на базе BeOS).
Сакаман вярнуўся ў 2003 годзе ў Apple як віцэ-прэзідэнт па праграмных тэхналогіях, пад кіраўніцтва .
Крыніцы
Спасылкі Клуб абмеркавання электронных кніг GutenTalk Стыва Сакамана Катэгорыя:Apple Катэгорыя:BeOS