Юры Парыйыгі (; да 1935 года таксама Parinbak, Parinbach, , Вірумаа— , ) — эстонскі дзіцячы пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і парабка. Вучыўся ў валасной школе Кунда, у 1905—1909 гадах — у Ракверэскай гарадской школе, у 1929—1931 — на філасофскім факультэце Тартускага ўніверсітэта. З 1910 года працаваў настаўнікам. У 1915—1917 гадах удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у 1919—1920 гадах быў удзельнікам вайны за незалежнасць. У 1940—1941 гадах працаваў дырэктарам Тартускай настаўніцкай семінарыі. Адзін з заснавальнікаў і член праўлення Акадэмічнага педагагічнага таварыства Эстоніі (EAPS).

Пісьменніцтвам пачаў займацца ў 1912 годзе. У зборніках апавяданняў «Цэментавая фабрыка» і «Хлопцы з Яксукюла» Парыйыгі з майстэрствам адлюстраваў жыццё дзяцей з самых бедных пластоў грамадства. Парыйыгі апублікаваў таксама кнігі: «З жыцця юнгі» (1927), «Каляды, Каляды!» (1930), «На лыжах у Валастэ» (1932), «Наш Эку» (1937) і аповесць «Жалезны хлопец» (1937). Пісаў казкі для дзяцей, дарожныя нарысы, крытычныя артыкулы і фельетоны. Таксама апублікаваў падручнікі па гісторыі і роднай мове. Некаторыя яго творы лічацца класікай эстонскай юнацкай літаратуры.

7 ліпеня 1941 года затрыманы НКУС. У ноч з 8 на 9 ліпеня Парыйыгі апынуўся сярод 192 чалавек, расстраляных у турме горада Тарту.

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі