Ко́ба Абэ (сапраўднае імя — Абэ Кіміфуса; , Кіта, — , , Японія) — японскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, адзін з лідараў японскага пасляваеннага авангарда ў мастацтве. Асноўная тэма творчасці — пошук чалавекам уласнай ідэнтычнасці ў сучасным свеце. Па раманах «Жанчына ў пясках», «Чужы твар» і «Спаленая карта» ў 1960-х гадах рэжысёрам Хіросі Тэсігахарай былі знятыя кінафільмы. У 1986 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў пераклад Валянціна Рабкевіча раманаў «Жанчына ў пясках» і «Чужы твар» на беларускую мову. Паводле раману «Жанчына ў пясках» пастаўлены спектакль ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Катэгорыя:Пісьменнікі Японіі