Галіна Феліксаўна Сідзельнікава (у дзявоцтве Місюк; ) — дыктар радыё, заслужаная артыстка БССР (1975).

Біяграфія У 1950 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1950 года працавала ў газеце «Мінская праўда». У 1958—1993 гадах — дыктар Беларускага радыё (у 1980—1983 гадах — кіраўнік дыктарскай групы).

Узнагароды Заслужаны артыст Беларускай ССР (1975).

Спасылкі Сідзельнікава, Галіна Феліксаўна (дыктар ; 1927—2016)

Катэгорыя:Дыктары радыё