Be File System (BFS, часта называецца BeFS, каб не блытаць з Boot File System) — файлавая сістэма, створаная для аперацыйнай сістэмы BeOS.

Дамінік Джампаола і працавалі над ёй больш за 10 месяцаў, пачынаючы з верасня 1996 года. Гэта 64-бітная журналяваная файлавая сістэма з падтрымкай пашыраных файлавых атрыбутаў (метаданых), індэксаваная, што набліжае яе функцыянальнасць да рэляцыйных БД. Сістэма можа выкарыстоўвацца для разбіўкі дыскет, CD-ROM, вінчэстараў і флэш-носьбітаў, хоць выкарыстанне сістэмы на невялікіх носьбітах праблематычна: загалоўкі самой сістэмы займаюць ад 600 KB да 2 MB.

Іншыя рэалізацыі У пачатку 1999 Makoto Kato распрацаваў драйвер BeFS для Linux, які, аднак, не быў дапісаны да стабільнага стану, таму ў 2001 выйшаў іншы драйвер, які напісаў Will Dyson.

Як частка праекта OpenBeOS (цяпер Haiku) у 2002 Axel Dörfler з групай таварышаў перапісалі арыгінальны драйвер і выдалі яго пад назвай OpenBFS. У студзені 2004 Robert Szeleney дадаў ва ўласную аперацыйную сістэму SkyOS файлавую сістэму SkyFS і яе драйвер, заснаваныя на OpenBFS. Таксама сістэма парціравана ў праект Syllable з версіі 0.6.5.

Крыніцы

Гл. таксама Haiku

Спасылкі Haiku OS BeFS driver for Linux The BeOS file system: an OS geek retrospective

Катэгорыя:BeOS Катэгорыя:Haiku Катэгорыя:Файлавыя сістэмы