Рэду́кцыя гало́сных ( — вяртанне назад) — змяненне акустычных і артыкуляцыйных характарыстык галоснага гука ў пэўных фанетычных умовах, звычайна ў ненаціскным становішчы.
Бывае колькасная і якасная.
Колькасная рэдукцыя Пры колькаснай рэдукцыі змяняецца даўжыня (час гучання) гука. Галосныя першага пераднаціскнога склада ў беларускай мове карацейшыя, чым такія галосныя націскнога склада. Галосныя іншых пераднаціскных і занаціскных складоў гучаць меншы час, чым галосны першага пераднаціскнога склада. Галосны канцавога закрытага склада звычайна карацейшы за галосны канцавога адкрытага склада.
Якасная рэдукцыя Якасная рэдукцыя, якая найчасцей суправаджаецца колькаснай, прыводзіць да змены вымаўлення гука і ён звычайна ўспрымаецца не так, як гук без рэдукцыі. Напрыклад, гукі [о], [э] не пад націскам вымаўляюцца як [а]: ст[о́]л — ст[а]ле́шніца, с[в’э́]тлы — с[в’а]тло́ — с[в’а]тле́ць.
У паўночна-ўсходнім дыялекце беларускай мовы гук [а] ў першым пераднаціскным складзе ў словах тыпу вада, трава, дзе пад націскам таксама [а], гучыць як [ы] або як рэдукаваны: в[а]ду, в[а]дзе, але в[ъ]да або в[ы]да.
Звычайна бывае вынікам моцнай колькаснай рэдукцыі.
Гл. таксама Рэдукаваныя галосныя Апокапа Сінкопа
Крыніцы
Катэгорыя:Фанетычныя змены Катэгорыя:Галосныя