Соф’я Яфімаўна Пісклячэнка () — беларускі аграном, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія Нарадзілася 10 студзеня 1931 года ў в. Лядзешня Клімавіцкага раёна БССР у сялянскай сям’і.

У 1951 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла на вучобу ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыла ў 1956 годзе. З 1958 года — галоўны аграном калгаса «1 мая» Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці. Член КПСС з 1964 года.

Выкарыстоўвала перадавыя агранамічныя метады, новыя сарты збожжавых і тэхнічных культур і пабудавала сістэму меліярацыі на запушчаных палях, у выніку чаго значна ўзраслі ўраджай збожжавых і прадукцыйнасць жывёлагадоўлі. Першая ў раёне ўкараніла вырошчванне кукурузы. Па яе ініцыятыве калгас увёў брыгадны гаспадарчы разлік. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат»Пискляченко Софья Ефимовна.

У 1974 годзе абрана старшынёй калгаса «1 мая» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980), дэлегатам Сусветнага кангрэса жанчын і Усесаюзнага з’езда калгаснікаў.

З 1979 года да пенсіі працавала намеснікам галоўнага інспектара па закупцы і якасці сельскагаспадарчай прадукцыі па Магілёўскай вобласці.

У 1990 годзе пераехала да дзяцей і ўнукаў у Петрадварэц (РСФСР).

Памерла ў 1997 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана ў калумбарыі гарадскога крэматорыя.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), ордэн Леніна (1971), медаль «Серп і Молат» (1971), Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976), 14 медалёў ВДНГ СССР.

Крыніцы

Літаратура «Память» Климовичского района. — Мн., 1995. — С. 602. Краткая энциклопедия БССР. — Мн., 1982, т. 5 — С. 495.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў