Зваро́тнасць дзеясло́ва — моўная катэгорыя, якая ўказвае на накіраванасць дзеяння ці стану на суб’ект.

У беларускай мове Зваротныя дзеясловы ў беларускай мове — гэта дзеясловы з постфіксам -ся (-ца, -цца): вітаюся, раздасца, слязіцца. Постфікс -ся ўжываецца як словаўтваральны фармант, а ў дзеясловах залежнага стану мае словаўтваральнае значэнне. Зваротныя дзеясловы са словаўтваральным постфіксам утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў.

Сярод зваротных дзеясловаў, утвораных ад пераходных дзеясловаў, вылучаюцца групы: уласна-зваротныя: стрымлівацца (‘стрымліваць сябе’; аб’ектам дзеяння выступае сам суб’ект); узаемна-зваротныя: вітацца (‘вітаць адзін аднаго’; абазначаюць дзеянне некалькіх суб’ектаў, кожны з якіх выступае прамым аб’ектам таго ж дзеяння); агульна-зваротныя: радавацца (абазначаюць рух і стан суб’екта); ускосна-зваротныя: будавацца (‘будаваць штосьці сабе, на сваю карысць’; абазначаюць дзеянне, якое выконваецца суб’ектам у сваіх інтарэсах); актыўна-безаб’ектныя: кусацца (абазначаюць дзеянне як характэрную ўласцівасць суб’екта); пасіўна-якасныя: гнуцца (абазначаюць здольнасць суб’екта трапляць пад уплыў іншага дзеяння); зваротна-пасіўныя: сніцца (абазначаюць успрыманні суб’екта); зваротна-залежныя: запісвацца (абазначаюць дзеянне невядомага вытворцы).

Сярод зваротных дзеясловаў, утвораных ад непераходных дзеясловаў, вылучаюцца: утвораныя пры дапамозе постфікса -ся (-ца, -цца): працуе — працуецца; утвораныя пры дапамозе постфікса -ся (-ца, -цца) і прыстаўкі адначасова: жыць — зжыцца.

У беларускай літаратурнай мове існуе група зваротных дзеясловаў (reflexiva tantum), якія не маюць адпаведных незваротных: купчасціцца, кусціцца, нездаровіцца, падабацца і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Дзеяслоў