Баляслаў Богуш-Сястранцэвіч (; ) — брыгадны генерал Войска Польскага, евангеліцка-рэфармацкага веравызнання.
Біяграфія Баляслаў Сестрэнцэвіч нарадзіўся ў маёнтку Неменчынек на Віленшчыне ў заможнай шляхецкай сям’і Станіслава Богуш Сестранцэвіча (1834—1897) і яго жонкі Канстанцыі з Воланаў, якая паходзіла з старажытнага кальвінісцкага роду пруска-літоўскага. Яго малодшым братам быў мастак Станіслаў Богуш-Сестрэнцэвіч (1869—1927).
Скончыў кадэцкі корпус у Полацку. У верасні 1887 года паступіў у Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. У жніўні 1889 года здаў афіцэрскі экзамен. У 1908 годзе скончыў Вышэйшую школу артылерыйскіх афіцэраў у Царскім Сяле. Да пачатку Першай сусветнай вайны служыў на розных пасадах у артылерыі Расійскай арміі.
31 ліпеня 1914 у званні падпалкоўніка быў накіраваны ў Адэсу каб фарміраваць новыя аддзелы палявой артылерыі. тры наступныя гады вайны кіраваў рознымі баявымі аддзеламі артылерыі на фронце. Пачаў з батарэі, скончыў дывізіенам у 125 брыгадзе на Паўднева заходнім фронце.
22 верасня 1917 года ён перайшоў у 1-ы Польскі корпус. 27 снежня быў прызначаны камандзірам мінамётнага артылерыйскага палка, які павінен быў быць сфарміраваны ў Віцебску. З-за недахопу тэхнікі быў сфарміраваны толькі 1-ы мінамётны артылерыйскі дывізіён, камандаванне якім ён і ўзначаліў. У сакавіку 1918 года ён стаў начальнікам школы артылерыйскіх афіцэраў у Бабруйску. Пасля расфарміравання школы і дэмабілізацыі 1-га Польскага корпуса ён прыбыў у Польшчу.
13 лістапада 1918 года ён уступіў у Польскую армію і быў прызначаны ў артылерыйскі дэпартамент Міністэрства ваенных спраў у якасці афіцэра па даручэннях. У студзені 1919 года ён прыбыў у Познань і па загаду генерала Юзэфа Доўбара-Мусніцкага быў прызначаны камандзірам артылерыі Вялікапольскай арміі. Затым ён займаў пасаду начальніка Познанскага аддзялення 5-га дэпартамента ўзбраення Міністэрства ваенных спраў. У чэрвені 1919 года Найвышэйшай народнай радай у Познані ён быў прызначаны брыгадным генералам, а пасля быў пацверджаны ў званні брыгаднага генерала.
У сакавіку 1921 года ён заняў пасаду кіраўніка цэнтральнага праўлення збройных заводаў ў Познані. 9 лістапада 1923 года Прэзідэнт Рэспублікі Польшча перайменаваў яго з 1 лістапада 1923 года ў прафесійнага афіцэра ў званні поўнага брыгаднага генерала са старшынством з 1 чэрвеня 1919 года і 22,5-м месцам у генеральскім званні. Ён быў прэзідэнтам Галоўнай рады Даўбарчыкуўскага таварыства «На славу Айчыны».
У 1923—1924 гадах ён узначальваў Зброёўню № 2 у Познані. Затым займаў пасады ў Міністэрстве ваенных спраў. 1 сакавіка 1927 года яму быў прадастаўлены двухмесячны водпуск з захаваннем заробку, а 30 красавіка 1927 года ён быў выйшаў на пенсію. Жыў у Варшаве.
Памер 22 студзеня 1940 г у Вільні. павананы на евангеліцкіх могілках але магіла была знішчаная. Быў жанаты на Сафіі Богуш Сестранцэвіч.
Кар’ера
падпаручнік — 1889 г. паручнік — 1890 г. капітан — 1913 г. Падпалкоўнік — 1914 г. Палкоўнік — 1919 г. Брыгадны генерал — лістапад 1923 г.
Ордэны і ўзнагароды
Złoty Krzyż Zasługi (28 września 1925) Krzyż Walecznych Medal Zwycięstwa («Médaille Interalliée») — 1925 Order św. Włodzimierza 4 stopnia (Imperium Rosyjskie) Order św. Anny 2, 3 i 4 stopnia (Imperium Rosyjskie) Order Świętego Stanisława 2 i 3 stopnia (Imperium Rosyjskie)
Крыніцы
Бібліяграфія
Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski, Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991, wyd. II uzup. i poprawione. PiotrP. Stawecki PiotrP., Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939, Warszawa: Bellona, 1994, ISBN 83-11-08262-6, OCLC 830050159.