Гроднер опкланген (גראָדנער אָפּקלאנגען), што значыць: Гродзенскае рэха — альманах на ідышы, выходзіў у Буэнас-Айрэсе, аб’ядноўваў гродзенскіх яўрэяў. Друкаваны ворган гродзенскага яўрэйскага зямляцтва, інакш «культурна-дабрачыннай асацыяцыі». Асобныя старонкі на іспанскай мове, вельмі мала.

Першы нумар выйшаў у кастрычніку 1948 года, на дзень Рош-ха-шана.

Багатая крыніца звестак пра даваеннае жыццё горада, лёс ахвяр нацызму. Змяшчаў артыкулы, успаміны былых гродзенцаў, якія абжыліся ў розных краінах. Паведамленні пра культурныя падзеі, сустрэчы. Некралогі. Чорна-белыя фатаграфіі. Рэдагаваннем у розны час займаліся Міхл Сінай, Хона Гарбер, Аўром Зак, Бецалел Тэркель. Вокладкі стваралі мастакі Якуб Волберг, Эліяху Язерскі (אליהו יעזערסקי). Ставіцца ў адзін рад з памінальнымі кнігамі (ізкор). Два нумары, якія прывёз журналіст Хаўер Сінай, захоўваюцца сёння ў гродзенскай сінагозе.

Выданне спынілася ў 1980-я гадыMariusz Kałczewiak. Yiddish Buenos Aires and the Struggle to Leave the Margins, прыводзяцца 1980, 1985, 1987 год.

Назва ‎Ecos de Grodno = Grodner Opklangen. Revista de la Asociacion Israelita de Ex Residentes de Grodno y Alrededores de Benefcecia y Cultural / periodishe oysgabe fun landsleyt-farband fun grodne un umgegnt in Argentine

Крыніцы

Спасылкі Змест часопіса, па 1980 год. A Belated Regret: The Sum Total of a Grodno Family by Leib Reizer, jewishgen.org Catalog 155: Yizkor Books & Related Titles danwymanbooks.com Як гродзенцы-эмігранты выдавалі газеты…

Катэгорыя:Альманахі Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1948 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1980-я гады Катэгорыя:Літаратура на ідышы Катэгорыя:Часопісы Аргенціны