Алена Андрэеўна Сцепановіч () — беларуская свінарка. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання. Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія Нарадзілася 2 жніўня 1941 года ў в. Малаеды Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’іСтепанович Елена Андреевна.
Скончыла Сноўскую сямігадовую школу. З 1956 года працавала паляводам у калгасе «Горны Сноў» і з 1958 па 1998 гады — свінаркай, аператарам па вырошчванні парасят калгаса імя Калініна Нясвіжскага раёна (пазней — СВК «Агракамбінат Сноў»).
У першы год працы на свінаферме абслугоўвала 25 свінаматак, ад якіх атрымала ў сярэднім па 16 парасят, потым працавала аператарам па вырошчванні адкормачнага пагалоўя. У 1971 годзе атрымала па 25 парасят ад кожнай свінаматкі, за што была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
За гады дзевятай пяцігодкі (1971—1976) перавыканала план, вырасціўшы 5800 парасят замест запланаваных 4400. Сярэдняя вага парася склала 20,5 кілаграм. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 года ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Пасля выхаду на пенсію жыла ў аграгарадку Сноў. Памерла 18 чэрвеня 2012 года ў Снове.
Узнагароды Ордэн Леніна (1971), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Герой Сацыялістычнай Працы (1976), ордэн Леніна (1976), медаль «Серп і Молат» (1976), два залатых медаля ВДНГ СССР, ганаровы грамадзянін г. Нясвіжа (2002)Несвижане — Герои Социалистического Труда.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання