Ганна Скаржанка () — польская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, спявачка, родам з Мінска.

Скаржанка — традыцыйная даччыная форма прозвішча Скарга, якая для дачкі і ўнучкі Ганны, таксама актрыс, была псеўданімам.

Ганна Скаржанка вядома беларускаму гледачу роляй цыркачкі Наталлі Скобцавай у серыяле «Чатыры танкіста і сабака» і роляй маці галоўнай гераіні ў фільме Кшыштафа Занусі «Год спакойнага сонца».

Біяграфія

Са шляхецкага роду Скаргаў евангелічна-рэфармацкага веравызнання.

Нарадзілася ў Варшаве ў сям'і Пятра Казіміра (1878–1930) і Галіны (1889–1970) Скаргі . Бацька рана памёр, таму з эканамічных падставін сям'я перабралася ў Вілейскі павет. Разам з сястрой Барбарай (будучай прафесаркай філасофіі) Ганна расла ў маёнтку сваякоў у Хаценчыцах.

У 1937 годзе пачала вучыцца на сельскагаспадарчым факультэце Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, потым перавялася на паланістыку. Адначасова вучылася ў кансерваторыі.

У снежні 1940 — сакавіку 1941 года была ўдзельніцай ансамбля Малога тэатра ў Вільні. Пасля нападу Германіі на СССР у 1941 годзе спыніла працу ў тэатры.

Падчас нямецкай акупацыі Вільні працавала афіцыянткай у салдацкай сталовай і збірала інфармацыю для польскай ваеннай разведкі.

Са студзеня 1942 года Ганна ўваходзіла ў склад Дыверсійнага кіраўніцтва Віленскай акругі Арміі Краёвай. Удзельнічала ў выратаванні польскага афіцэра ціхацёмнага Яўгеніюша Хілінскага «Фрэза» з Лукішскай турмы.

Пасля вызвалення Вільні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дэбютавала 3 снежня 1944 года ў Польскім драматычным тэатры ў Вільні пад кіраўніцтвам Мечыслава Шпакевіча.

Выступала ў Паморскім зямельным тэатры ў Торуні, тэатры імя Святога Ярача ў Ольштыне, Польскім тэатры ў Познані, найбольш вядома ролямі ў спектаклях, пастаўленых у тэатры «Атэнеум» у Варшаве ў 1960—1975 гадах.

У 1979 годзе ненадоўга пакінула тэатральную кар’еру, але працягвала цікавіцца грамадскім і мастацкім жыццём Варшавы. Па закліку ксяндза Ежы Папялушкі некаторы час выступала ў царкоўных пастаноўках. У 1982 годзе заняла пасаду мастацкага кіраўніка Музея Варшаўскай архідыяцэзіі. У 1988—1991 гадах зноў выступала ў тэатры «Атэнеум» у Варшаве.

Пахавана на Евангелічна-рэфармацкіх могілках у Варшаве (участак N-2-31).

Сям’я Родная сястра — Барбара Скарга, прафесарка філасофіі, родны брат — Эдвард Скарга, акцёр.

Ганна Скаржанка некалькі разоў была замужам. З 1938 года з лейтэнантам Стэфанам Чэрнікам, пазней афіцэрам Арміі Краёвай, развялася з ім на пачатку вайны. З 1944 года з Баляславам Цвяцінскім, пазней радыёжурналістам, гэты шлюб скасаваны адразу пасля вайны.

У шлюбе з Цвяцінскім у 1944 годзе нарадзілася дачка Эва Скаржанка, таксама актрыса, здымалася пад прозвішчам маці (як і яе дачка — Катажына Скаржанка).

Пляменнік — Пётр Скарга, і праўнучка — Ганна Скарга, таксама акцёры.

Фільмаграфія

1946 — Дзве гадзіны — Тэрэза, былое каханне Марэка 1951 — Маладосць Шапэна — парыжская служанка 1953 — Пяцёрка з вуліцы Барскай — суддзя 1953 — Салдат Перамогі — Іспанская дзяўчына (у цітрах не пазначана) 1954 — Пакаленне — Маці Стаха 1956 — Варшаўская сірэна — ведзьма Кабыліча, мачыха Савы 1958 — Развітанні — швагерка графіні Ружы 1961 — Камедыянты — дырэктар 1963 — Адзенне амаль новае — Ружа Генавефа Бінькоўская 1964 — Агнешка 46 — Лода Пжыўлоцка 1964 — Закон і кулак — Барбара Дубікоўска 1966 — Чатыры танкіста і сабака — Наташа Скобцава, артыстка цырка 1967 — Жыццё Матэуша — гаспадыня 1969 — Паляванне на муху — Улада, цешча Улодка 1970 — Пейзаж з героем — Валашкова, хатняя гаспадыня Вільчэўскага ў горадзе 1970 — Лістападаўскі дзень — маці Караля 1971 — Дэкамерон 40, або цудоўная падзея з пэўным памерлым чалавекам — Разіна, служанка жонкі Мацэа 1971 — Патэлефануй — Ядвіга Завадава 1971 — Падарожжа дзеля адной усмешкі (серыял) — гаспадыня 1972 — Падарожжа дзеля адной усмешкі (фільм) — гаспадыня 1972 — Вяселле — Кліміна 1973 — Вялікае каханне Бальзака — графіня 1973 — Чарапаха — інспектарка 1974 — Саракагадовы — Пані Флора 1975 — Доктар Джудзім — графіня Невадзкая 1975 — На павадку ў CDN — «Тымушава» 1975 — Карціны з жыцця — маці маладой жанчыны 1976 — Чырвоныя шыпы — княжна 1977 — Адступленне — маці Марка 1978 — Што ты са мной зробіш, калі зловіш мяне? — прыбіральшчыца ў цэнтры адпачынку 1978 — Кашмары — бабка Мікалая 1979 — Дохтар Мурэк — Казёлкава 1979 — Сям’я Вуснёў — Марыка Вусень 1980 — Мядзведзь — прыбіральшчыца фізкультурна-спартыўнага клуба «Тэнча» 1980 — Дзень нараджэння юнага варшавяка — бабка Ежы 1980 — Толькі Кася — Суслава 1980 — Млын Левіна — цётка Перл, жонка рабіна 1980 — Шэрлак Холмс і доктар Ватсан — Бэсі 1981 — У ванне — маці Дануты 1982 — Даліны Ісы — Букоўская 1982 — Попел — Мікошка 1983 — Собаль і дзяўчына — госць 1984 — Год спакойнага сонца — маці Эміліі 1984 — Тры млыны — цётка Стэфы 1985 — Палюбоўнікі маёй мамы — пані Лена 1987 — Рака хлусні — маці Вінсэнта 1988 — Дзе б вы ні былі — уладальніца пансіяната 1989 — Янка (серыял) — старая цыганка 1989 — Маджэеўская — актрыса Жазэфа Губертава 1989 — Сакавіцкі міндаль — дырэктар ліцэя 1990 — Феміна — Габрыэла 1990 — Le retour — Эльвіра 1991 — Дзяўчаты і ўдовы — цётка Эдварда 1991 — Папяровы шлюб — жонка крамніка Давіда

Польскі дубляж

1961 — Аліса ў краіне цудаў — у ролі Каралевы 1962 — Рабро Адама — Хоўп Эмерсан 1962 — Дзяўчаты — паштальён 1963 — Пра чалавека, які падмануў смерць — жонка Пандролы 1963 — Людзі і звяры — Ганна Андрэеўна 1964 — Камісара — маці Марысі 1964 — Тварам да твару — Душанка Браціч 1965 — Жаўрук — Тоня 1968 — Ноч ігуаны — Максін Фолк 1968 — Прыгоды прагульшчыка — бабуля Кругер 1969 — Вінету і Апанацы — Бэсі 1986 — Пасля дожджыку ў чацвер

Ордэны і ўзнагароды

Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (пасмяротна, 2007) Рыцарскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (19 ліпеня 1954) Медаль 10-годдзя Польскай Народнай Рэспублікі (19 студзеня 1955) Знак 1000-годдзя Польскай дзяржавы (1967) Ганаровы знак «За заслугі перад Варшавай» (1966)

Узнагароды

Узнагарода за найлепшую жаночую ролю другога плану ў фільме «Паляванне на мух» рэжысёра Анджэя Вайды на Любускім кіналеце ў Лагаве (1970) Прэмія «Гераіня польскага кіно» 2013 года (Скаржанцы за яе вялікае сэрца, за яе любоў і за яе адкрытасць да іншых. За яе чуласць і выдатны клас. За містычны шарм яе асобы. І за… «Ідыш Мамэ») — узнагароду пасмяротна атрымалі ўнучка і праўнучка актрысы (2013)

Памяць

Калектыўная мемарыяльная дошка дзеячам культуры, заслужаным перад польскай культурай, усталявана ў 2020 годзе на будынку Дома літаратараў па вуліцы Адалянскай-20 у Варшаве, дзе яны жылі.

Крыніцы «za zasługi w dziedzinie kultury i sztuki».  — Uchwała Rady Państwa z dnia 19 stycznia 1955 r. nr 0/196 — na wniosek Ministra Kultury i Sztuki — wskazana jako «Skarga Hanna».

Спасылкі

Катэгорыя:Кінаактрысы Польшчы Катэгорыя:Актрысы тэатра Польшчы