Бра́цкія мо́гілкі — вайсковае пахаванне ў горадзе Орша Віцебскай вобласці, размешчанае па Пралетарскай вуліцы.
Гісторыя На могілках пахаваны воіны Чырвонай Арміі і партызаны, якія загінулі пры вызваленні Оршы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, а таксама савецкія ваеннапалонныя, загубленыя гітлераўцамі ў перыяд з 1941 па 1944 гады. Усяго на гэтым месцы пахавана больш за 28 тысяч чалавек.
На ўшанаванне памяці загінуўшых у 1957 і 1974 гадах на магілках былі пастаўлены скульптура воіна, шматфігурная скульптурная кампазіцыя, тякая ўключае воіна, партызана і жанчыну, а таксама стэла і ўстаноўлены надмагільныя пліты.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Помнікі Оршы Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:Пралетарская вуліца (Орша)