Ірмалой Яна Рапалеўскага — рукапісны музычны зборнік (Ірмалой), створаны мастаком Янам (Іаанам) Рапалеўскім у Віцебску ў 1741—1744 гадах.

У рукапісе захавалася мастацкае афармленне пачатку сціхіры на Пакровы Прачыстай Багародзіцы.

Вядома, што мастак-ілюстратар Ян Рапалеўскі не толькі стварыў уласны ірмалой, але і працаваў з іншымі рукапісамі. Каля 1745 года (праз 30 гадоў пасля напісання) ён аздобіў 10 мініяцюрамі з манаграмай «IR» іншы віцебскі ірмалой, які быў напісаны ў 1714 годзе ў Бешанковічах Дзімітрыем Гаміловічам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Музыка Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Рукапісы Катэгорыя:Культура Віцебска