Петэр Мадзьяр (; ) — венгерскі юрыст і палітык, дэпутат Еўрапарламента з 2024 года. Старшыня Партыі павагі і свабоды. Прэм’ер-міністр Венгрыі з 2026 года.
Біяграфія Нарадзіўся 16 сакавіка 1981 года ў Будапешце. Яго бацькамі былі Іштван Мадзьяр і Моніка Эрэш, а стрыечным дзедам быў палітык Ферэнц Мадл, які займаў пасаду Прэзідэнта Венгрыі з 2000 па 2005 год.
Вучыўся ў Будапешце і ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта, у 2004 годзе атрымаў дыплом юрыдычнага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Петэра Пазманя. Працаваў у Сталічным судзе, а затым уладкаваўся працаваць у сферы міжнароднага права.
Са жніўня 2006 па сакавік 2023 года быў жанаты на Юдзіт Варзе. У пары трое сыноў.
Лідар партыі «Ціса», абраны Прэм’ер-міністрам Венгрыі на першым паседжанні Дзяржаўнага сходу (парламента) новага склікання 9 мая 2026 года.
Крыніцы