Суэ́цкі залі́ў — заліў, размешчаны ў паўночнай частцы Чырвонага мора, аддзяляе Сінайскі паўвостраў Азіі ад Афрыкі.

Мае выцягнутую форму: даўжыня каля 290 км (каля 325 км), шырыня — ад 25 да 55 км (15—46 км, да 46 км). Салёнасць вады да 40—42 ‰, тэмпература да 30 °С. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 1,8 м (да 2 м).

У паўночнай частцы заліва знаходзіцца егіпецкі горад і порт Суэц, каля якога пачынаецца Суэцкі канал, які злучае Чырвонае мора з Міжземным.

Гл. таксама Шадван

Зноскі

Літаратура

Суэ́цкий зали́в // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. Недра, 1986. — 459 с.

Спасылкі Карта заліва

Катэгорыя:Залівы Егіпта Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна