Прэгабалін - лекавы сродак з групы супрацьсутаргавых (антыканвульсантаў) і анксіёлітычных прэпаратаў, які выкарыстоўваецца для лячэння неўрапатычнага болю, эпілепсіі і генералізаванага трывожнага расстройства.

Медыцынскае выкарыстанне Прэгабалін выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння неўрапатычнага болю, пры пашкоджанні перыферычных або цэнтральных нерваў, пры дыябетычнай неўрапатыі або постгерпетычнай неўралгіі, пры эпілептычных прыпадках і пры генералізаваным трывожным расстройстве.

Акрамя асноўных паказанняў прэгабалін ужываецца ў якасці сродка лекавай дапамогі каб купіраваць сіндром адмены (абстынентны сіндром) у пацыентаў з опіоіднай залежнасцю, аднак не з'яўляецца прэпаратам першай лініі і не ўваходзіць у стандарты дэтаксікалагічнай тэрапіі.

Немедыцынскае выкарыстанне Пры рэкрэацыйным ужыванні ў дозах, якія перавышаюць тэрапеўтычныя, прэгабалин выклікае стан расслаблення, эйфарыі, зніжэнне трывожнасці, адчуванне спакою і лёгкай дызасацыяцыі.

Пры сумесным ужыванні з алкаголем або іншымі дэпрэсантамі (бензадыазепінамі, апіоідамі, снатворнымі) узмацняе прыгнятальнае дзеянне на мозг і дыхальную сістэму.

Перадазіроўка Найбольш частымі сімптомамі з'яўляюцца моцная дрымотнасць, галавакружэнне, спутанасць свядомасці, парушэнні каардынацыі руху і затарможанасць мыслення. У больш цяжкіх выпадках могуць узнікаць парушэнні маўлення, ступар, і прыводзіць да комы.

Гісторыя

Прэгабалін быў распрацаваны ў 1990-х гадах як структурны аналаг габапентыну. Даследаванні былі накіраваныя на стварэнне супрацьсутаргавага прэпарата з лепшай біодаступнасцю і прадказальнай фармакакінетыкай. У 2004 годзе прэгабалін пачалі выкарыстоўваць пры эпілепсіі і неўрапатычным болі.

У 2005-2008 гадах прэпарат пачаў шырока распаўсюджвацца ў Еўропе і іншых рэгіёнах.

Прававы статус Прэгабалін не ўключаны ў спісы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў але адносіцца да рэцэптурных лекавых сродкаў і адпускаецца з аптэк толькі па рэцэпце лекара.

Крыніцы