Парыж — Рубэ () — аднадзённая прафесійная шасэйная велагонка ў Францыі, якая праводзіцца ў першую нядзелю красавіка; яна пачынаецца на поўнач ад Парыжа і заканчваецца ў Рубэ, на мяжы з Бельгіяй. Гэта адна з найстарэйшых велагонак у свеце, адзін з «Манументаў» або класік еўрапейскага календара, якая дае ачкі ў Сусветны рэйтынг UCI.
З моманту свайго заснавання ў 1896 годзе і да 1967 года гонка пачыналася ў Парыжы і заканчвалася ў Рубэ; у 1966 годзе старт быў перанесены ў Шанціі; а з 1977 года яна пачынаецца ў Камп’ені, прыкладна за 85 кіламетраў на паўночны ўсход ад цэнтра Парыжа. З 1943 года фініш у асноўным адбываецца на веладроме Рубэ. У цяперашні час гонка арганізуецца медыягрупай Amaury Sport Organisation і праводзіцца ў пачатку красавіка, звычайна ў другую нядзелю.
Парыж — Рубэ славіцца складаным рэльефам і брукаванкай, або павэ (брусчатка), ёсць, разам з Турам Фландрыі, E3 Харэлбеке і Гент — Вевельгемам, адной з брукаваных класік. Яе называюць «Пеклам Поўначы», «Нядзеляй у пекле» (таксама назва фільма пра гонку 1976 года), «Каралевай класік» або «la Pascale» — Велікоднай гонкай. З 1977 года пераможца Парыж — Рубэ атрымлівае як прыз брукаваны камень.
Рэльеф мясцовасці прывёў да распрацоўкі спецыялізаваных рам, колаў і шын. Праколы і іншыя механічныя праблемы ёсць звычайнай справай і часта ўплываюць на вынік. Нягледзячы на высокі статус гонкі, некаторыя веласіпедысты адмаўляюцца ад удзелу ў ёй праз цяжкія умовы. На гонцы таксама здараліся супярэчлівыя выпадкі з дыскваліфікацыяй пераможцаў.
Маршрут падтрымліваецца арганізацыяй «Les Amis de Paris–Roubaix», групай фанатаў гонкі, створанай у 1983 годзе. «Катаржнікі брукаванкі» («forçats du pavé») імкнуцца забяспечыць бяспеку маршруту для гоншчыкаў, захоўваючы пры гэтым яго складанасць. За выключэннем перыядаў сусветных войнаў і пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе (гонка 2020 года была скасавана, а гонка 2021 года перанесена на кастрычнік), яна праводзілася штогод з моманту свайго заснавання.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Велагонкі ў Францыі