Гета ў Расне (лета 1941 — 3 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Перад вайной яўрэі складалі значную частку насельніцтва Расны. Пасёлак быў захоплены нямецкімі войскамі 12 ліпеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 1 кастрычніка 1943 года. Эвакуявацца да прыходу нацыстаў паспелі нямногіяКомаровская О. К. Местечко Рясно в годы Великой Отечественной войны , стр. 44-46.
Неўзабаве пасля акупацыі немцы прымусілі яўрэяў нашыць на верхнюю вопратку жоўтыя латы і, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. У гета перасялілі і яўрэяў з блізкіх вёсак, у тым ліку, і з суседняга паселішча Пяскі, дзе была яўрэйская камуна «Камуністычны шлях». Разам з паліцэйскімі немцы прыходзілі ў яўрэйскія дамы і бралі ўсё, што ім спадабалася. Спачатку габрэяў пакінулі жыць у сваіх дамах і дазвалялі свабодна перамяшчацца па пасёлку. Прыкладна ў снежні 1941 года іх сагналі на тры вуліцы, засяліўшы ў кожны домік па некалькі сем’яў, абгарадзілі гэтае месца калючым дротам і забаранілі выходзіць за яго межыКрейндель В. Е. Фамилия Крейндель .
Маладых яўрэяў пад канвоем штодня выкарыстоўвалі на прымусовых работах — увосень гэта былі палявыя работы, а зімой была нарыхтоўка дроў, уборка туалетаў у немцаў і мыццё. Калі першы час габрэі яшчэ даядалі нейкія харчы (бульбу і муку), то хутка ў гета пачаўся голад.
3 сакавіка 1942 года гета ачапілі і ўсіх яўрэяў сагналі ў пякарню. Затым усіх габрэяў вывелі на плошчу і акружылі паліцаямі, быў моцны мароз. Там жа па загадзе сабралася шмат мясцовых людзей з падводамі, і ніхто не ведаў, навошта іх выклікалі. Над натоўпам стаяў страшны крык. Жыхарам-неяўрэям выходзіць на вуліцу забаранілі.
Недалёка ад Расны, у Лісіным лозе (гэта месца яшчэ называлі «Крумолы»), у яры быў выкапаны расстрэльны роў даўжынёй 25, шырынёй 6,5 і глыбінёй 4 метры. Да яго групамі прыганялі габрэяў, і першымі расстралялі маладых мужчын. У жанчын забіралі дзяцей і жывымі кідалі ў роў, пасля чаго засыпалі зямлёй расстраляных разам з жывымі. Перад расстрэлам распраналі да ніжняй бялізны ці прымушалі распрануцца цалкам, затым загадвалі спусціцца ў роў і легчы на целы ўжо забітыхЛитин А., Шендерович И. Рясно, история местечка Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 3500, опись 4, дело 125, лист 15.
Усяго ў Расне за час акупацыі былі забітыя каля 600 (толькі 3 сакавіка 1942 года — 490) яўрэяў, выратавацца ўдалося адзінкамНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 861, опись 1, дело 9, листы 152—153.
Памяць Помнік забітым усталявалі ў 1950-х гадах самі выжылыя габрэі і іх родныя на ўласныя грошы.
Крыніцы
Літаратура
Расна Катэгорыя:Гісторыя Дрыбінскага раёна