Лонданскі марафон () — адно з самых маштабных і прэстыжных штогадовых спаборніцтваў па бегу ў свеце, ладзіцца ў Лондане з 1981 года. З 2006 года забег уваходзіць у серыю World Marathon Majors, якая ўключае сем марафонскіх забегаў найвышэйшага ўзроўню ў свеце.
Звычайна праходзіць у красавіку. У забегу ўдзельнічаюць дзясяткі тысяч чалавек (напрыклад, у 2016 годзе было каля 38 тысяч удзельнікаў ва ўзросце ад 11 да 88 гадоў).
Дыстанцыя складае класічныя для марафона 42,195 км. Забег стартуе ў Грынвіцкім парку, фініш каля Бакінгемскага палаца. Шлях пралягае праз гістарычныя мясціны Лондана (Таўэрскі мост, фінансавы квартал Канары-Уорф, набярэжная Тэмзы).
26 красавіка 2026 года кеніец Себасцьян Саве пераадолеў марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны, у межах афіцыйнага спаборніцтва гэта адбылося ўпершыню ў свеце.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйная старонка Лонданскага марафона
Катэгорыя:Марафоны Катэгорыя:World Marathon Majors Катэгорыя:Спорт у Лондане