Веснік Быхаўшчыны — беларуская рэгіянальная радыёстанцыя, якая вяшчала з 1998 па першую палову 2010-х гг. у г. Быхаў і Быхаўскім раёне. У анкеце радыёстанцыі на сайце «СМІ Беларусі» пазначана наступная інфармацыя: «Асноўная задача радыё — гэта інфармаванне насельніцтва. Галоўны наш дэвіз — „Аператыўнасць і актуальнасць“. У перадачах асвятляюцца матэрыялы на розныя тэмы: дзейнасць органаў улады, выкананне прагнозных паказчыкаў, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку, грамадская бяспека і дысцыпліна, адпачынак моладзі, жыццядзейнасць аграгарадкоў, сацыяльная абарона насельніцтва, работа з непаўналетнімі і многія іншыя. Гучаць крытычныя матэрыялы»Вестник Быховщины // СМІ Беларусі. Рэдакцыю радыёстанцыі ўнеслі ў адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў 21 ці 22 чэрвеня 1998 гТекущее состояние Редакция районной радиопрограммы «Вестник Быховщины»Отзывы на фирму Учреждение "Редакция Быховской районной радиопрограммы "Вестник Быховщины". Першапачаткова перадачы раённага радыё выходзілі ў эфір 1 раз у тыдзень на працягу 15—20 хвілін, а рабочы кабінет журналістаў знаходзіўся па вул. Савецкай, д. 2 у будынку аддзялення статыстыкі, радыёрубка была размешчана ў будынку вузла паштовай сувязі; вяшчанне вялося па правадной сетцы і на УКХРадыёвяшчанне // Мой край Быхаўшчына.
У 2009 г. эфір павялічыўся да 10 разоў на тыдзень з аб’ёмам вяшчання 3 гадзіны 10 хвілінВестник Быховщины, г. Быхов. Па стане на 2011 г. дзейнічала 80 розных рубрык, з якіх найбольш папулярнымі былі: «Вы да нас звярнуліся», «Нашы землякі», «Перадавікі раёна», «Быхаўшчына: лічбы і факты». У 2010 г. выйшлі 13 новых рубрык, напрыклад, «Лёсы чалавечыя», «Год якасці», «Да 65-годдзя Перамогі», «Родная мова» і «Буслік». Некаторыя прапановы наконт тэм для асвятлення перадач на радыё «Веснік Быхаўшчыны» выказвалі слухачы падчас прамой лініі з чыноўнікамі райвыканкамаСергей АНДРЕЕВ. Мнения слушателей // Сайт Быхаўскага райвыканкама.
2 верасня 2012 г. з нагоды Дня беларускага пісьменства ў эфіры прайшла перадача «Свята, якое памнажае духоўную спадчыну» ў рамках супрацоўніцтва з бібліятэкамі раёна
У 2016 г. радыёстанцыя была ліквідавана і 6 чэрвеня 2016 г. выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестра.
Цікавыя факты Да 1998 г. «Веснік Быхаўшчыны» быў радыёпраграмай газеты «Маяк Прыдняпроўя». У 1988—1991 гг. там працаваў Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка. Першы галоўны рэдактар «Весніка Быхаўшчыны» Наталля Віктараўна Левачкова атрымала 2 узнагароды за сваю дзейнасць на радыёстанцыі: дыплом цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за лепшую серыю радыёрэпартажаў аб дзейнасці, лідарах, актывістах галіновага прафсаюза работнікаў адукацыіУзнагароды // Сайт Быхаўскага райвыканкама і пахвальную грамату ўпаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей «За актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой».
Крыніцы
Спасылкі
Гісторыя радыёстанцыі «Веснік Быхаўшчыны» Вестник Быховщины // СМІ Беларусі
Літаратура Солобуто, Н. На местной радиоволне / Н. Солобуто // Маяк Прыдняпроўя. — 2006. — 6 мая.
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Быхаўскі раён