Сельская праўда — беларуская раённая дзяржаўная газета, якая выдаецца ў Жабінкаўскім раёне. Мае свой сайт і праграму радыёвяшчання. Выходзіць на рускай і беларускай мовах.
Кароткая гісторыя выдання Першы нумар выйшаў пад назвай «Ленінскі шлях» 29 кастрычніка 1944 г. У 1956 г. газету пераназвалі «Камуністычны шлях». З 1959 па 1965 гг. быў перапынак у выданні, звязаны з часовай ліквідацыяй Жабінкаўскага раёна. З 1966 г. выходзіць пад назвай «Сельская праўда» 2 разы на тыдзеньПаводле сайта Брэсцкага аблвыканкама.
У 2019 г. выданне адзначыла 75-годдзе«Сельскай праўдзе» — 75! //Дом прессы. А з 1 студзеня 2023 г. уваходзіць у склад выдавецтва газеты «Заря»Анатоль БЕНЗЯРУК. РАЁНКА БУДЗЕ РУХАЦЦА ДАЛЕЙ // Сельская праўда, 29.10.2022 раз на тыдзеньРайонные газеты Жабинковского, Малоритского и Ганцевичского районов войдут в состав «Зари» .
Праграма радыёвяшчання Да рэарганізацыі 2023 г. пры рэдакцыі газеты дзейнічала радыёперадача «Веснік Жабінкаўшчыны». Праграма выходзіла двойчы на тыдзень па аўторках і чацвяргах з агульным аб’ёмам 40 хвілін вяшчання ў тыдзень. Сярод тэматычных рубрык былі: «Старонка сяброў прыроды» і віншавальная «Ад шчырага сэрцаВестник Жабинковщины // СМІ Беларусі».
Вядомыя асобы газеты Сяргей Адамавіч Гусак — карэктар, рэдактар, літработнік у 1953—55 гг. Алесь Каско — паэт і супрацоўнік газеты ў 1976—84 гг. Васіль Якаўлевіч Сахарчук — паэт і супрацоўнік газеты з 1979 г. Анатоль Расціслававіч Бензярук — загадчык аддзелаў пісьмаў і сацыяльных праблем.
Крыніцы
Літаратура 3 гісторыі раённага друку // Памяць: Жабінкаўскi раён. — Мн.: «УРАДЖАЙ», 1999. С. 406—407.
Спасылкі Сайт газеты Анатоль БЕНЗЯРУК. РАЁНКА БУДЗЕ РУХАЦЦА ДАЛЕЙ // Сельская праўда, 29.10.2022 (гісторыя выдання) Сельская праўда // СМІ Беларусі
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Жабінкаўскі раён