Векавы́ дуб у вё́сцы Шыпі́лавічы — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца пад кіраваннем Сароцкага сельскага выканаўчага камітэта.
Гісторыя Аб’ект быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння на падставе рашэння Любанскага раённага выканаўчага камітэта № 1869 ад 2 лістапада 2020 года. Рашэнне аб стварэнні помніка прыроды набыло законную сілу 22 лістапада 2020 года.
Апісанне Помнік прыроды знаходзіцца на ўскраіне вёскі Шыпілавічы Сароцкага сельсавета Любанскага раёна. Размешчаны на землях сельскагаспадарчага прызначэння за 60 метраў ад ляснога масіва.
Аб’ект уяўляе сабой адно векавое дрэва дуба. Агульная плошча помніка прыроды складае 0,05 гектара. Яго мяжа вызначана як умоўная акружнасць радыусам 11,5 метра з цэнтрам у пункце з геаграфічнымі каардынатамі .
Ахоўная зона Для помніка прыроды ўстаноўлена ахоўная зона плошчай 0,14 гектара. Яе мяжа вызначана як умоўная акружнасць радыусам 21 метр вакол ствала дрэва.
У межах ахоўнай зоны забараняюцца: прымяненне хімічных сродкаў барацьбы з пустазеллем; правядзенне работ па гідратэхнічнай меліярацыі, а таксама іншых работ, звязаных са змяненнем існуючага гідралагічнага рэжыму (за выключэннем работ па яго аднаўленні); узвядзенне аб’ектаў будаўніцтва, за выключэннем усталявання малых архітэктурных форм (напрыклад, альтанак, лавак і іншых).
Крыніцы
Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Любанскага раёна Катэгорыя:Шыпілавічы Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Мінскай вобласці