Гета ў Крычаве (лета — лістапад 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Крычаў Магілёўскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Горад Крычаў быў захоплены нямецкімі войскамі 17 ліпеня 1941 года. Акупацыя працягвалася да 29 (30) верасня 1943 годаЛитин А., Шендерович И. Кричев, история города .

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, акупанты арганізавалі ў горадзе гета. 150 прадстаўнікоў нацыянальнасці пад кіраўніцтвам Соні Прымак аказалі супраціў, не падпарадкаваліся загаду немцаў перабрацца ў гета і схаваліся ў лесе. Яны звярнуліся ў суседні партызанскі атрад з просьбай прыняць іх, але атрымалі адмову і без падтрымкі неўзабаве былі забітыя карнікамі.

Першапачаткова ў гета апынулася 80 (30) сямей — амаль толькі жанчыны, старыя і дзеціБотвинник М. «Памятники геноцида евреев Беларуси». Минск, "Беларуская навука, 2000, стр. 300—301 ISBN 985-08-0416-5. Габрэяў пакінулі жыць у сваіх дамах. Па дадзеных расследавання камісіі НДК, вязняў не кармілі, але штодня выкарыстоўвалі на прымусовых работах, у асноўным, на рамонце дарог. Над імі ўсяляк здзекаваліся, запрагалі ў вазы і прымушалі вазіць ваду. Тых, хто ад знясілення не мог працаваць, збівалі палкамі.

Увосень 1941 года на тэрыторыі цэментнага завода былі забітыя 80 яўрэйскіх сем’яў. Перад смерцю іх збілі, прымусілі вырыць сабе магілу і расстралялі.

У кастрычніку ва ўрочышчы Крутая Дэбра забітыя яшчэ 130 чалавек.

Яшчэ адно месца расстрэлу крычаўскіх яўрэяў — недалёка ад горада каля вёскі Прудок.

Памяць Грамадзянін Міхлін з Ленінграда, у якога ў Крычаве каля льнозавода быў расстраляны бацька, пасля вайны арганізаваў перапахаванне парэшткаў забітых на габрэйскія могілкі і паставіў там помнік. Таксама, мяркуючы з успамінаў, частка парэшткаў з брацкай магілы ля льнозавода былі перанесеныя ў месца, дзе потым узвялі курган памяці на вуліцы Камсамольскай.

Яшчэ адзін помнік усталяваны каля прахадной Крычаўскага цэментава-шыфернага завода, дзе знаходзіўся лагер ваеннапалонных і дзе былі расстраляныя многія габрэі Крычава.

Таксама помнік усталяваны ў раёне цэментнага завода на вуліцы Фрунзэ.

На месцы расстрэлу ваеннапалонных і мірных жыхароў, у тым ліку і яўрэяў, каля вёскі Прудок узведзены мемарыяльны комплекс.

Крыніцы

Літаратура

Крычаў Катэгорыя:Гісторыя Крычава