Adult Swim ([adult swim] або скарочана [as]) — амерыканскі тэлевізійны праграмны блок для дарослай аўдыторыі, які быў задуманы, першым праграмным кіраўніком Cartoon Network, Майклам Лаза.

Праграма блока ўключае мультыплікацыйныя серыялы розных стыляў і жанраў, разлічаныя пераважна на дарослую аўдыторыю. У сетцы прадстаўлены арыгінальныя праекты — асабліва камедыйныя і серыялы-баявікі, — а таксама купленыя кароткаметражныя фільмы, якія звычайна дэманструюцца з мінімальнай цэнзурай або без яе. Фармаваннем праграмнага змесціва Adult Swim займаецца студыя Williams Street. Выходзіць у эфір канала Cartoon Network у вячэрні і начны час, а таксама у прайм-тайм.

Adult Swim быў запушчаны 2 верасня 2001 года і хутка стаў вядомы, дзякуючы трансляцыі мультыплікацыйных сіткомаў, поўнаметражнай мультыплікацыяй для дарослых, пародый, сатыр, мак’юментараў, скетч-камедый і пілотных выпускаў. Многія яго праграмы адрозніваюцца эксперыментальнай эстэтыкай, правакацыйнасцю, імправізацыйным падыходам і сюррэалістычным стылем. Сетка супрацоўнічала з рознымі студыямі, вядомымі сваімі абсурднымі і нестандартнымі камедыйнымі праектамі. Таксама блок транслюе японскае анімэ і амерыканскую экшан-анімацыю. З мая 2012 года падобныя праграмы звычайна выходзяць у суботнім начным блоку Toonami.

Акрамя тэлевізійнай дзейнасці, Adult Swim мела ўласнае гульнявое падраздзяленне Adult Swim Games, якое дзейнічала да 2026 года.

Пасля запуску Adult Swim першапачаткова выходзіў выключна ў начны час. У 2008 годзе блок пачаў паступова пашырацца ў прайм-тайм, а ў 2014 час яго быў перанесены на 20:00 па ўсходнім і ціхаакіянскім часе. Імкнучыся выкарыстаць дарослую аўдыторыю, якая глядзела Cartoon Network днём, Adult Swim яшчэ больш павялічыў эфірны час: з мая 2023 года трансляцыя пачыналася ўжо а 19:00 у будныя дні і па суботах. Пасля змяненняў блок быў дадаткова пашыраны — з 28 жніўня 2023 года яго эфір пачынаецца ў 17:00, у выніку чаго працягласць штодзённага вяшчання пераўзышла працягласць Cartoon Network.

Эфір Мультсерыялы Арыгінальныя

ГодНазва2000-2015Aqua Teen Hunger Force2017Apollo Gauntlet2003-2018The Venture Bros.2011-цяперOff The Air2005-2014The Boondocks1999-2004Home Movies2018-цяперThe Shivering Truth2008-2016Childrens Hospital2018-2019Hot Streets2010-цяперCheck It Out! with Dr. Steve Brule2004-2014Perfect Hair Forever2008, 2011-2015China, IL1994-2008Space Ghost: Coast to Coast2019-2021Lazor Wulf2005-2007Lucy, The Daughter of the Devil2018-цяперBallmastrz 90092006-20122013-2019Mr. Pickles2005-2008Moral Orel2000-2005Sealab 20212001The Oblongs2005-цяперSquidbillies2005-2007,2018, 202012 oz. Mouse2010-2017Mary Shelley’s Frankenhole2013-цяперРык і Морці2005-цяперRobot Chicken2017Самурай Джэк2016Brad Neely’s Harg Nallin' Sclopio Peepio2004-2005Stroker and Hoop2007-2014Superjail2009-цяперInfomercials2019-2020Tigtone2007-2010Tim and Eric Awesome Show, Great Job!2004-2006Tom Goes to the Mayor2006-2008Frisky Dingo2000-2007Harvey Birdman, Attorney at Law2000-2003The Brak Show2012-цяперThe Eric Andre Show

Купленыя ГодНазваПраваўладальнік2005-цяперAmerican Dad!FOX1999-цяперГрыфіныFOX1999-цяперФутурамаFOX1997-2010King of the HillFOX

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Adult Swim Катэгорыя:Cartoon Network Катэгорыя:Тэлеканалы ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы на іспанскай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на англійскай мове Катэгорыя:WarnerMedia Катэгорыя:Тэлеканалы, запушчаныя ў 2001 годзе