Collegium Nobilium () — элітны езуіцкі калегіум для шляхецкай і магнацкай моладзі, заснаваны ў Варшаве ў 1752 годзе з фундацыі падскарбія вялікага кароннага Мацея Грабоўскага і Яна Цяцерскага.

Гісторыя

Першапачаткова калегіум размяшчаўся ў камяніцы Вінклераў і быў разлічаны на 24 кавалеры. У 1754 ці 1755 годзе ён быў перанесены ў перабудаваны палац Катоўскіх на Новым Месце.

Рэгентамі калегіума былі Ян Цяцерскі (1752—1760) і Караль Вырвіч (1762—1777). Тут працавалі езуіты з Літоўскай правінцыі, а таксама прыезджыя з Францыі. Навучальная праграма была заснавана на ўніверсітэцкіх узорах і ахоплівала, акрамя мовазнаўства, філасофію, фізіку, геаграфію, логіку, матэматыку і дакладныя навукі.

Ад 1760 года і да закрыцця калегіума пасаду рэгента займаў Караль Вырвіч. Нягледзячы на скасаванне ордэна езуітаў у 1773 годзе, калегіум працягваў існаваць да 1777 года пры падтрымцы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Выкладчыкі

Сярод лектараў калегіума былі вядомыя навукоўцы і рэлігійныя дзеячы: Ян Хрысціцель Альбертрандзі Францішак Багамолец Ян Цяцерскі Стэфан Лускіна Адам Нарушэвіч Казімір Нарушэвіч Францішак Папроцкі Караль Вырвіч

Выхаванцы

У калегіуме адначасова навучалася каля 60 канвіктараў. Гэта была моладзь з найбольш уплывовых шляхецкіх і магнацкіх родаў: Радзівілаў, Лубенскіх, Асалінскіх, Тышкевічаў, Хлапоўскіх, Ажароўскіх, Жавускіх, Агінскіх.

Сярод вядомых выхаванцаў: Юзаф Максіміліян Асалінскі Мікалай Радзівіл (генерал-маёр) Фелікс Францішак Лубенскі Ігнацы Юзаф Дзялынскі Тамаш Каятан Венгерскі Адам Лаўрэнцій Жавускі

Значэнне Паводле даследчыка Людвіка Пехніка: «Змены, уведзеныя Вырвічам, ставяць яго Collegium Nobilium на больш высокі этап развіцця — ужо не толькі ў адносінах да калегіума тэацінцаў і [калегіума] Канарскага, але нават да першага перыяду гэтага ж езуіцкага Collegium Nobilium у часы Цяцерскага. Collegium Nobilium Вырвіча ў поўнай ступені свайго развіцця быў нечакана падсечаны і амаль цалкам забыты».

Гл. таксама Езуіцкі калегіум Рыцарская школа

Крыніцы

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564-1995, opracował Ludwik Grzebień, Kraków 2004, s. 721.

Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1752 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1777 годзе Катэгорыя:Гісторыя Варшавы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Варшавы