Польскі добраахвотніцкі корпус (скарочана ПДК, пол. Polski Korpus Ochotniczy) — вайсковае падраздзяленне Узброеных сіл Украіны, сфармаванае ў лютым 2023 года для абароны Украіны ад поўнамаштабнага расійскага ўварвання падчас расійска-ўкраінскай вайны. Корпус быў сфармаваны з польскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.
Апісанне Вайсковае фармаванне ўяўляе сабой спецпадраздзяленне, якое выконвае разведвальна-дыверсійныя задачы; у яго склад уваходзяць ветэраны армейскіх падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння і звычайныя добраахвотнікі з Польшчы. Падраздзяленне незалежнае ад Інтэрнацыянальнага легіёна ТрА Украіны і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністэрству абароны Украіны.
Сімволіка Польскі добраахвотніцкі корпус абраў сваім апекуном паручніка Юзафа Сіла-Новіцкага, які ў 1920 годзе стварыў Добраахвотніцкі конны дывізіён (пол. Dywizjon Jazdy Ochotniczej), вядомы як дывізіён «гусары смерці», што ўваходзіў у склад конных падраздзяленняў Войска Польскага Другой Польскай Рэспублікі. Эмблема падраздзялення нагадвае нагрудны знак польскіх гусараў. Гэтае падраздзяленне складалася толькі з добраахвотнікаў. Яно брала ўдзел у баях з бальшавікамі падчас савецка-польскай вайны.
Гісторыя
Рэйд на Белгародчыну 4 чэрвеня 2023 года разам з прадстаўнікамі РДК і Легіёнам «Свабода Расіі» ажыццяўлялі лагістычную і медыцынскую падтрымку баявых дзеянняў на тэрыторыі Белгародскай вобласці, знаходзячыся ў межах дзяржаўнай мяжы Украіны.
Польскія добраахвотнікі забяспечваюць канваяванне палонных, вайсковую і медыцынскую лагістыку, але выключна на тэрыторыі Украіны.
Гл. таксама
Легіён «Свабода Расіі» Расійскі добраахвотніцкі корпус Беларускі добраахвотніцкі корпус Totenkopf Добраахвотніцкі конны дывізіён
Катэгорыя:Польска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых